Сустрэча з аўтарам і прэзентацыя зборніка Ірыны Валер'еўны Глушэц «Што ў Неглюбцы й у сяле».

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 28 верасня (субота) 2019, 15:00
Кошт: бясплатна
Тэлефон: 75-88-87

Аўтар выдання — Ірына Валер'еўна Глушэц — жыхарка г. Гомеля, тут яна і нарадзілася ў 1985 г. Вучылася ў сярэдняй школе №30 з музычна-харавым ухілам. Пасля школы паступіла ў Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя. Н.Ф. Сакалоўскага на спецыяльнасць «музыказнаўства». Скончыўшы Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, атрымала кваліфікацыю спецыяліст па фальклоры, выкладчык фальклорных дысцыплін.

З 2010 г. працуе ў Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці метадыстам па этнаграфіі і фальклору, затым стала загадчыкам аддзела народнай традыцыйнай культуры, а пазней — вядучым метадыстам па этнаграфіі і фальклору.

Ірына Валер'еўна прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні традыцыйных беларускіх святаў; праводзіць майстар-класы па традыцыйных спевах і танцах Гомельшчыны.

«Што ў Неглюбцы й у сяле» — зборнік фальклору аг. Неглюбка (Веткаўскі раён, Гомельскай вобласці), які ўтрымлівае фрагменты гутарак з жыхарамі аг. Неглюбка, тэксты духоўных вершаў, абрадавых і пазаабрадавых песень, прыпевак, слоўнік мясцовай гаворкі. У зборніку ёсць CD-дадатак, на якім знаходзіцца 94 аўдыязапісы.

У межах прэзентацыі, акрамя аўтограф-сесіі, вас чакаюць традыцыйныя танцы, спевы і фотавыстава.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика