Ужо традыцыйна, Веткаўскі музей распачынае новы сезон этна-вечарын і сардэчна запрашае ўсіх зацікаўленых далучыцца да рэканструкцыі архаічнага абраду «Жаніцьба коміна»!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 21 верасня (субота) 2019, 15:00
Кошт: уваходны квіток у музей
Тэлефон: 75-88-87

Гэты цікавы і архаічны абрад быў зафіксаваны ў некаторых вёсках Гомельшчыны, акрамя гэтага сустракаўся ў Пінскім, Столінскім, Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнах. Ён азначаў заканчэнне работ на полі і распачынанне часу вячорак. Ушанаванне «коміна» таксама азначала першае запальванне лучыны пасля летняга перапынку і пераход ад палявых работ, да хатніх спраў.

«Коміна», часцей за ўсё, «жанілі» ў пачатку восені (верасень). Звычайна, у хаце заможнага селяніна (каб добра пачаставаць гасцей) збіраўся ўвесь вясковы народ. Старажытны «свяцільнік» упрыгожвалі вянком, вадзілі вакол карагоды і спявалі, далей жа абрад ператвараўся ў звычайныя вячоркі.

Філіял Веткаўскага музея пры падтрымцы ГМКГА «Талака» і гомельскай «Школкі бытавога танца» паспрабуе аднавіць гэтыя дзеянні падчас вечарыны і даць магчымасць кожнаму ўдзельніку дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый!

Вас чакаюць: абрадавыя дзеянні з гарбузом, мёдам, абрадавыя песні, традыцыйная ежа (гатуем агульны стол РАЗАМ), гульні, жарты, забавы і, канешне, танцы.

Фотасправаздача

21 верасня 2019 Веткаўскі музей адкрыў сезон этна-вечарын рэканструкцыяй архаічнага абраду «Жаніцьба коміна», якая адбылася ў філіяле музея ў Гомелі.

На мерапрыемства да нас зазірнулі нашы сябры — студэнты з медуніверсітэта, якія прыехалі вучыцца ў нашу краіну здалёку: Індыя, Шры-Ланка. Знаёмства студэнтаў з беларускімі традыцыямі іх вельмі ўразіла, таму яны актыўна і з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ва ўсіх абрадавых дзеяннях.

На этна-вечарыне прысутнічалі турысты з Канады, якія трапілі да нас у музей зусім выпадкова, але тым не менш засталіся вельмі задаволенымі.

Мерапрыемства адбылося дзякуючы гомельскай «Школцы бытавога танца», ГМКГА «Талака» і Вам, шаноўныя госці. Дзякуй усім!

Чакаем усіх на наступных этна-вечарынах, сачыце за анонсамі.

Як гэта было, глядзіце на фотаздымках:

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика