Словы вясковых ткачых аб тым, што ручнік можна выткаць за тыдзень, нарэшце правераны на практыцы супрацоўнікамі нашага музея і актывістамі ГМКГА "Талака". 26 кастрычніка ручнік для Анатоля Сыса быў дароблены, а 27-га - адвезены на радзіму паэта ў Гарошкаў.

Дзякуем усім, хто спрычніўся да вырабу падарунка паэту: Мякушко Алесі, Галіне Парашчанка, Марыне Суханавай, Аляксею Бяласу, Юліі Яначкінай, Анатолю Дарашэнка, Лявону Ваўку і іншым.

На жаль, 27 кастрычніка супрацоўнікі музея не змаглі прысутнічаць на свяце паэзіі ў Гарошкаве. Ручнік мусіла адвезці маршалак ГМКГА "Талака" Марыя Тульжанкова. Аднак яна адмовілася распавядаць што-кольвек пра свята. Не дачакаліся мы і абяцаных ёй фота з падзеі, што таксама вельмі прыкра.

Да акцыя ахвотна далучаліся тыя, хто наведваў музей з мэтай паслухаць экскурсію. На фота - студэнты фізічнага факультэта ГДУ ім. Ф. Скарыны

Сябры гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі “Талака” і супрацоўнікі Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава распачынаюць акцыю “Ручнік на магілу Анатоля Сыса”. Акцыя працягнецца да 26 кастрычніка ўключна. Падчас яе ўсе, хто жадае, могуць зайсці ў філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава і дапамагчы выткаць ручнік на магілу слыннага паэта. Нескладаным прыёмам ткацтва можна навучыцца на месцы. 27 кастрычніка ручнік мяркуецца адвезці на радзіму Анатоля Сыса (Гарошкаў, Рэчыцкі раён), дзе ў гэты дзень будзе праходзіць свята паэзіі “Дух – гэта, людзі, Я!”

Далучыцца да акцыі можна ўжо сёння! Нагадваем, што філіял Веткаўскага музея працуе штодзень з 10.00 да 18.00, акрамя панядзелка.

Адрас: плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика