Апошні дзень форуму быў не менш напружаным, чым усе астатнія. Сёння працягваліся прэзентацыі дэманстрацыйных праграм, але да афіцыйнага закрыцця ўсе экспазіцыі музеяў былі ўжо дэмантаваныя. А пасля закрыцця – пагрузка і ад’езд.

Толькі напрыканцы арганізатары форума пачалі выпраўляцца: пра дэманстрацыйныя праграмы, што прэзентуюцца на адмысловай пляцоўцы, сталі загадзя папярэджваць адказныя за гэта людзі. Хаця яшчэ літаральна ўчора Галіна Рыгораўна Нячаева мусіла сама абыходзіць павільён, каб запрасіць сваіх калег на прэзентацыю друкаванай прадукцыі Веткаўскага музея.

Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей і яго дэманстрацыйная праграма - майстар-клас па вырабу паясоў

Цырымонія ж закрыцця прайшла ў даволі нязмушанай, няпафаснай атмасферы. Узнагароджанне пераможцаў было разбаўлена выступамі супрацоўнікаў тутэйшай філармоніі.

Аднак не абышлося і без недарэчнасцяў. Так, усе музейшчыкі былі вельмі абураныя тым, што ў намінацыі “Лепшае музейнае выданне” першую ўзнагароду атрымаў не наш музей са сваёй кнігай “Живая вера. Ветка”. Бо гэта сапраўды выбітнае выданне, як паводле афармлення, так і паводле зместу. Яшчэ большы шок у нас і нашых калег выклікала тое, што выданне нават не ўключылі ў шэраг намінантаў, хаця заяўка падавалася. На жаль, мы не змаглі ўзяць каментар на гэты конт у дырэктара музея, бо Галіне Рыгораўне давялося тэрмінова з’ехаць у Мінск па іншых справах.

Вялікую колькасць узнагарод (у тым ліку і дзве грашовыя прэміі), а таксама гран-пры узяў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. З чым яго супрацоўнікаў і віншуем!

А Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф. Р. Шклярава з’ехаў з форуму з дыпломам лаўрэата конкурсу ў намінацыі “Лепшае прадстаўленне музея на форуме".

- Форум даў штуршок для развіцця музейнай справы ў краіне, - аптымістычна абвесціў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Барысавіч Шапіра, пералічыўшы мэты, якія ставіліся перад форумам.

У цэлым жа мы атрымалі шмат уражанняў, як станоўчых, так і не вельмі. Хочацца верыць, што ў наступны раз усе недахопы будуць выпраўлены. Дарэчы, пагаворваюць, што за арганізацыю форуму “Музеі Беларусі” – 2014 прыме на сябе адказнасць горад Гомель.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика