Фотасправаздача

Прапануем вашай увазе фотасправаздачу з майстар-класа па «Сожскай скані», які праводзіў Міхаіл Аляксеевіч Лізагуб.

Майстар распавёў гісторыю «Сожскай скані» і прадэманстраваў працэс яе вырабу. У кожнага з удзельнікаў майстар-класа напрыканцы занятку засталася брош уласнага вырабу.

Анонс

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 24 лютага (нядзеля), 12:00
Кошт: 7 р. 00 к. (усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем)
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

З літаратуры вядома, што яшчэ ў XV ст. Амўросій (траецкі разьбяр) упрыгожваў аклады ікон стружкай з самшыта, якія былі проста цудоўнымі, але з часам гэтая тэхніка была забыта.

«Сожская скань» — назва тэхналогіі інкрустацыі драўлянай стружкай розных вырабаў, якую адрадзіў у 1990-х гг. Уладзімір Валянцінавіч Цакуноў. «Гомельская скань» або «Цакуноўка», яшчэ гэтую тэхналогію так называюць, выключна мясцовая з'ява, і, фактычна, адзіны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўзнікшы ў нашым рэгіёне ў XX ст.

Міхаіл Аляксеевіч Лізагуб (аўтар майстар-класа) упершыню пазнаёміўся са сканню ў 1996 г., яго зацікавіла гэтая тэхніка, якую ён з лёгкасцю ў выніку асвоіў. Настаўнікам Міхаіла Аляксеевіча была адна з вучаніц Уладзіміра Цакунова.

Па словах Міхаіла Аляксеевіча, самым напружаным працэсам з'яўляецца падрыхтоўка стружкі, неабходна цалкам праявіць свой спрыт і цярпенне, каб стружка выйшла прывабнай. Цікавы і той факт, што далёка не ўсе пароды дрэў выкарыстоўваюць для вырабу стружкі, самыя папулярныя: яблыня, асіна, ліпа, каштан, а вось стружку іглічных парод дрэў практычна не выкарыстоўваюць.

Працы, выкананыя ў тэхніцы Сожскай скані, маюць у сваіх калекцыях Біл Клінтан, каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, Бенедыкт XVI, а працы Міхаіла ёсць у Шатландыі, Англіі, Германіі, Італіі і іншых краінах.

Талерка ў тэхніцы "Сожскай скані"

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика