Анонс

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 16 лютага (субота), 15:00
Кошт: 2 р. 00 к.
Тэлефон: 75-88-86, +37529 335-06-00 (Пятро Міхайлавіч)

Традыцыйная культура ўтрымлівае ў сабе шмат таямніц і сакрэтаў! Дакрануцца да адной з такіх таямніц філіял Веткаўскага музея ў Гомелі сумесна з «Братэрствам босых бортнікаў» запрашае вас!

«Выраб Грамнічнай свечкі» — сакральнае дзейства ў сучаснай музейнай прасторы!

Вас чакае:

  • прагляд і абмеркаванне фільма «Брацкая свяча» (аўтар сцэнарыя: Вольга Лабачэўская);
  • сустрэча з бортнікамі ды пчалярамі і «сапраўдныя» гісторыі з сапраўднага жыцця найбліжэйшых сяброў пчол;
  • выраб «Брацкай свячы» і выраб «персанальных» васкавых свечак (воск для кожнага ўдзельніка ўваходзіць у кошт квітка);
  • «Стрэчанныя спевы»;
  • зёлкавая гарбата з мёдам;
  • ўнікальная выстава «Ікона звалась Свячой… » з аўтарскім экскурсійным суправаджэннем ад дырэктара Веткаўскага музея — Пятра Цалкі.

Фрагмент выставы "Ікона звалась свячой… ". Свяча "Дзед"

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика