«Мікольскія» Свечы на Гомельшчыне: традыцыі «народнага» хрысціянства.
Веткаўскі музей шмат гадоў даследуе ўнікальную для Беларусі традыцыю «Іконы-Свячы»: ездзіць у экспедыцыі, выдае артыкулы і кнігі, ладзіць выставы і лекцыі.
На гэты раз, напярэдадні экспедыцыі ў Чачэрскі раён на абрад «Мікольскай Свячы» запрашаем наведвальнікаў музея на творчую сустрэчу, каб падзяліцца вопытам, ведамі і сакрэтамі ў гэтым накірунку «народнага» хрысціянства.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі* (плошча Леніна, 4А)
Калі: 18 снежня (пятніца) 2020, 17:30
Кошт удзелу: 2,00 руб.
Тэлефон: 50-96-98
*І не забудзьцеся, калі ласка, на сустрэчу апрануць маску!
Падчас сустрэчы разам паспрабуем даведацца:
- Што такое «народнае» хрысціянства?
- Хто ж такі Святы Мікола і чаму менавіта яго называюць гаспадаром дома ў шматлікіх вёсках на Гомельшчыне?
- Што такое Свяча і адкуль яе карані?
- Як зрабіць сапраўдную свечку з пчалінага воску? (Зробленыя намі супольна свечкі паедуць на Мікольскую Свячу ў вёску Матнявічы Чачэрскага раёна)
- Як Веткаўскі музей ездзіць у экспедыцыі, што там шукае і што/каго там знаходзіць?
Бонус сустрэчы — народныя духоўныя вершы (псальмы) у жывым выкананні!
Плануецца весці онлайн-трансляцыю сустрэчы на старонцы Веткаўскага музея ў Instagram.