Ужо традыцыйна, Веткаўскі музей для самых маленькіх сваіх наведвальнікаў праводзіць каляднае мерапрыемства. Гэты год не будзе выключэннем. У гэты раз перад тым як правесці батлеечную п'есу «Цар Ірад», мы сумесна зробім лялек з тканіны, а потым будзем выкарыстоўваць іх у батлейке!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі* (плошча Леніна, 4А)
Калі: 25 снежня (пятніца) 2020, 12:00
Кошт удзелу: 6,00 руб. з кожнага чалавека (дзецям да 3-х гадоў бясплатна)
Тэлефон: 50-96-98
*кожны ўдзельнік павінен быць у масцы

Кожны удзельнік мерапрыемства атрымае падарунак!

Невялічкая даведка: батлейка паходзіць ад слова Betleem (Віфлеем) — месца нараджэння Хрыста. Асноўнай тэмай п'ес ў беларускім народным тэатры лялек першапачаткова была рэлігія, героямі былі Дзева Марыя і Немаўля Ісус. На тэрыторыю Беларусі батлейка трапіла з Польшчы і Украіны, а распаўсюджвацца пачала толькі з XVI стагоддзя.

У нашы дні батлейка беражліва і старанна адраджаецца нешматлікімі энтузіястамі.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика