19 чэрвеня Гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя "Талака" прэзентуе ў філіяле Веткаўскага музея плён сваіх этнаграфічных даследаванняў.

Праграма:

20:00 – 20:15 – прэзентацыя кнігі “Традыцыйнае вяселле: рэканструкцыя вясельнага абраду паводле Брагінскай традыцыі”.

20:15 – 21:30 – выступ гурта “Вурай” з канцэртнай праграмай “РАЁК” (частка 1).

21:30 – 21:40 – прэзентацыя мультфільма “Мульт пра вяселле”.

21:40 – 21:50 – выступ гурта “Вурай” з канцэртнай праграмай “РАЁК” (частка 2).

Акрамя таго, плануецца праца экспазіцый філіяла Веткаўскага музея: “Хлебам адзіным…”, "Жывое рамяство", адкрыццё і экспанаванне ART-праекта “СУШКА” (фотаработы з архіва ГМКГА “Талака” паводле праведзеных экспедыцый у раёны Гомельскай вобласці). Будзе магчымасць стаць уладальнікам кнігі “Традыцыйнае вяселле: рэканструкцыя вясельнага абраду паводле Брагінскай традыцыі” і дыск з мультфільмам "Мульт пра вяселле".

Пачатак: 19 чэрвеня, 20.00.

Да сустрэчы ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл. 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика