13 лістапада нашым супрацоўнікам давялося папрысутнічаць на семінары “Актыўны музей”, арганізаваны этнографамі з Варшавы. Супрацоўнікі польскай асацыяцыі “Этнаграфічная майстэрня” падрыхтавалі цікавыя для абмеркавання пытанні: сучасныя тэндэнцыі ў музейнай справе, дылема музея – паміж зборам і экспаніраваннем, а таксама прысутнасць музеяў у інтэрнэце.

Семінар праходзіў у будынку Акдаэміі Навук Беларусі. Акрамя супрацоўнікаў Музея старажытнай беларускай культуры НАН Беларусі, тут сабраліся сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Для таго, каб пазнаёміць са сваёй дзейнасцю, польскія этнографы распавялі пра свае мінулагоднія этна-праекты. Яны накіраваны на працу з рознымі ўзроставымі катэгорыямі: ад дашклалятаў да дарослых. Так, у сваім памяшканні на вуліцы Кошыкава ў Варшаве, супрацоўнікі “Этнаграфічнай майстэрні” не толькі праводзяць семінары, сустрэчы, лекцыі, паказы фільмаў, але і заняткі для дзяцей, на якіх можна нешта зрабіць сваімі рукмі. Некаторыя праеткы створаны для школ (“Этналог”). Шмат увагі ў працы надаецца этнадызайну і актуалізацыі этнаграфіі для сучаснага чалавека.

Размову пра сучасныя тэндэнцыі ў музейнай справе этнограф Ганна Чыжэўская пачала з просьбы заплюшчыць вочы і ўявіць лепшы з музеяў, якія ўдзельнікі бачылі ў жыцці. Пазней кожны мог падзяліцца ўражаннямі. Прэзентацыя Ганны паказала, што шмат у чым успаміны пра лепшыя музеі перагукваюцца з сучаснымі тэндэнцыямі: польскія музейшчыкі не баяцца эксперыментаваць, прыдумляюць свае арыгінальныя “фішкі”, каб завабіць наведвальнікаў у музей.

Пытанне сучасных тэyдэнцый, але ўжо ў інтэрнэце (на музейных сайтах) працягнула сацыёлаг, графічны дызайнер і фатограф Каміла Тынец. На прыкладзе канкрэтных сайтаў польскіх музеяў яна паказала, што музейшчыкі перастаюць баяцца адкрыцця сваіх фондаў для карыстальнікаў інтэрнэта, змяшчаючы там невялікіх памераў фота экспанатаў, інфармацыю пра іх і г. д. Такасама ўдзльнікі маглі пабачыць, якімі іншымі спосабамі сайт музея можна зрабіць больш цікавым.

У пытанні ж аб мэце музея – збіраць і ахоўваць сваю калекцыю альбо з гонарам дэманстраваць і запрашаць усіх у фонды – была зроблена наступная выснова: выстава – галоўны спосаб камунікацыі з гледачом.

Напрыканцы кожнага выступу па тэме ўдзельнікі актыўна задавалі пытанні. Беларускіх этнографаў цікавілі асаблівасці фінансавання таго ці іншага праекту, дэманстрацыя выстаў для розных узроставых катэгорый, інтэрактыўнасць у музеі, ускладванне на плечы музейных устаноў камерцыйнай дзейнасці і г. д.

Па завяршэнні семінара кожны ўдзельнік мог выказаць прапановы па далейшым супрацоўніцтве з польскімі калегамі, а таксама ідэі для тэм далейшых семінараў у будучым. Адбыўся кантакт і абмен досведам, якія, магчыма, у нечым дапамогуць нам, а ў нечым – і нашым суседзям.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика