11 сакавіка сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства прэзентавалі ў Мінску выданне "Бісерапляценне ў беларускай традыцыі". Гэта спроба аўтара кнігі Веры Пярмінавай абагульніць веды па гісторыі бісеру ў Беларусі, бытаванні ў сферы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама тэхналогіі вырабу "кружкі" - традыцыйнага шыйнага ўпрыгожання Гомельшчыны.

Шмат увагі надаецца ў кнізе і шыйнаму ўпрыгожанню з Веткаўшчыны - неглюбскай "гарлячцы". У выданні былі выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Веткаўскага музея. Акрамя таго, фота з нашых фондаў дэманстраваліся ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, дзе праходзіла прэзентацыя.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика