22 сакавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх жадаючых на архаічны абрад Гукання вясны.

Разам з вамі мы:
- Пойдзем на ўзбярэжжа р. Сож;
- Паслухаем, ды падпяем сапраўдным архаічным веснавым спевам разам са спеўным гуртом "Стаўбунскія вячоркі"
- Паводзім карагоды ды пагуляем у вясёлыя гульні;
- Паспрабуем абрадавае печыва – птушачак;
- Распалім абрадавае вогнішча;
- Вырабім і спалім пудзіла Зімы;
- Прыгатуем яечню на вогнішчы;
- Паскачам пад гукі гармоніка ці дуды традыцыйныя танцы Гомельшчыны
- Правядзем весела і карысна час

Сустракаемся а 22 сакавіка а 12-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Тэл.: (8-029) 335-06-00 (Пятро).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика