20 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава "Бог сялянскі, хрысціянскі. Бабіцкая ікона". Гэта сумесны праект Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава і Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Ужо ў першыя дні пасля адкрыцця выстава сабрала шмат станоўчых водгукаў, некаторыя з якіх змешчаны ніжэй.

Выстава "Бог сялянскі, хрысціянскі. Бабіцкая ікона" будзе доўжыцца да 27 лютага 2014 года.

Водгукі публікуюцца з захаваннем аўтарскага стылю, арфаграфіі і пунктуацыі.

"Вялікае дзякуй за цікавую выстаўку! Адчуваецца сувязь боскага святла і мірскога жыцця, велмі харошая экспазіцыя.

Здароўя, творчага натхнення, Анёла ахоўніка ўсім супрацоўнікам Веткаўскага музея.

З павагай

Прафесар БДАМ Бартлава В.П.

22. 01.14"

"Вельмі цікавая, кранальная, грунтоўная выстаўка! Вельмі важна - захоўваць духоўныя карані і данесці іх да моладзі, каб не толькі інтэрнэт выхоўваў дзяцей.

Вялікі дзякуй дырэктару Веткаўскага музея страраабрадства і беларускіх традыцый Г.Р. Нячаевай, навуковаму супрацоўніку А. Скідану, а таксама дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея РБ У.І. Пракапцову з вельмі патрэбны духоўны праект!

З павагай,

Святлана Раманава,

нарадзілася на блаславёнай Гомельскай зямлі.

студзень, 2014г.

Барані, Божа, нашу малую Радзіму!!!"

"Спасибо за прекрасную экспозицию. Особенно впечатлило оформление икон Бабицкой школы! Уникальный белорусский бренд, жаль, что такой неизвестный. Удачи.

Анастасия. Минск, 24.01.2014"

"А я дагэтуль і не ведала ні пра "бабіцкую" школу, ні пра двухбаковыя іконы, ні пра "свячу". Вось як. Дзякую! Вельмі!

З павагай: спадарыня Ірына".

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика