Гэй, народ! Паны ды паненачкі, мужчыначкі ды жанчыначкі, хлапчукі ды дзяўчатачкі!
ГМКГА "Талака" і філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі запрашаюць усіх на танцы!
Распачнем першы (і не апошні) майстар-клас у 2014 годзе па-беларуску - З НАШЫМІ ТАНЦАМІ!

У праграме:
- дужа вясёлы ды прыгожы гарманіст;
- традыцыйныя танцы;
- цікавыя размовы і суразмоўцы;
- печыва і розныя смачнёнікі (калі прынясеце з сабой);
- гарбата ды цёплая хата smiley.

Кошт уваходу: 10 000 руб. (аддзячыць музыку).

Патрабаванні-парады: дзяўчаткам просьба апрануць спадніцы і ёмкі абутак.
Будзе горача ва ўсіх сэнсах!

КАЛІ: 1 лютага, 14.30
ДЗЕ: Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (пл. Леніна, 4. Тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 8 (0232) 74-88-87.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика