Адну з самых доўгачаканых “начэй” філіял Веткаўскага музея ў Гомелі сустрэне гэтым годам 21 мая 2022.
“Жывая вада” – так гучыць тэма асноўных дзействаў, што разгорнуцца гэтай ноччу на інтэрактыўных пляцоўках музея. Тут будзе месца і выставачным праектам, і традыцыйным спевам, і майстар-класам, і пытанням сучаснай экалогіі.
З 18:00 да глыбокай ночы наведвальнікі музея наведаюць чатыры выставы з суправаджэннем куратараў і лектараў:
“Разьбяр. Ад ідэі да ўвасаблення”;
“Жывая вада. Культ крыніц у традыцыйнай культуры”;
“Беспапоўцы. Этна-, ІканаГРАФІЯ”;
“Лёс бабіцкага лесу”.
Для прыхільнікаў традыцыйнага ткацтва будзе дзейнічаць зала “Жывое рамяство” з майстар-класамі па ткацтву і магчымасцю далучыцца да таямнічай ткацкай справы.
Канцэртная пляцоўка пазнаёміць наведвальнікаў з традыцыйным абрадавым спевам Гомельскай зямлі: фальклорныя калектывы Ельскага, Кармянскага, Чачэрскага, Гомельскага і Веткаўскага раёнаў падзеляцца сваімі велічнымі спевамі. А моладзевы калектыў Гомельскага каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага падтрымае архаічную традыцыю і загучыць па новаму, а таксама паспрабуе навучыць майстэрству валодання традыцыйным голасам усіх жадаючых.
Дзіцячая пляцоўка будзе балаваць нашых самых маленькіх наведвальнікаў казкамі, байкамі, майстар-класамі і светам райскіх колераў традыцыйнай вышыўкі, выцінанкі і маляванкі.
Сакрэтамі свайго майстэрства падчас майстар-класаў падзеляцца разьбяры, ганчары, вышывальніцы, вязальніцы і іншыя "ўмелыя ручкі".
Разабрацца ў перыпетыях сучаснай экалогіі воднай прасторы дапаможа арганізацыя АСДЭМА.
Мастком паміж архаічнай традыцыяй і сучаснай моладдзю стануць выступ гомельскага гурта "БіФолк" і вясёлыя рытмы этна-дыскатэкі “Водна дбайна”
Далучайцеся да нашага рэчышча і спазнавайце традыцыйную культуру самі і разам з намі!
Этна- ЭкаМАРАФОН “Жывая вада”.
Час правядзення: 21 мая, з 18:00 да 23:00.
Кошт: уваход бясплатны (вітаецца free donation).
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі. г. Гомель, пл. Леніна, 4а. (тэрыторыя гомельскага палацава-паркавага ансамбля).