Сябры!

1 лістапада споўніцца 35 год з таго дня, як была адкрыта пастаянная музейная экспазіцыя на трох паверхах у адрэстаўраваным гістарычным будынку - доме купца Грошыкава.

І напярэдадні свайго дня нараджэння Веткаўскі музей звяртаецца да вас з просьбай: дапамагчы нам набыць адзін вельмі знакавы экспанат і для музея, і для Веткаўскага рэгіёна ўвогуле.

Мы абвяшчаем ЗБОР СРОДКАЎ НА НАБЫЦЦЁ ІКОНЫ - фрагменту з Царскай брамы, якая, вельмі верагодна, у свой час упрыгожвала веткаўскую стараабрадніцкую Пакроўскую царкву. Па многіх прыкметах час стварэння гэтай іконы адносіцца да XIX стагоддзя.

Кошт экспаната складае 2500 рублёў.

2IEJa5PUfcs

Чаму гэтая ікона вельмі важная для Веткаўскага музея?

Ікона прыналежыць Веткаўскай школе іканапісу і хутчэй за ўсё была напісана менавіта ў Ветцы.

“На выяве Божай Маці мы беспамылкова бачым праніклівы веткаўскі выраз твару. Такіх жанчын я часта сустракала на веткаўскіх вуліцах. А веткаўскія іконы заўсёды падобныя на нашых жыхароў. То бок нашы іконы вельмі этнічныя. Тут выява не Багародзіцы ўвогуле. Яна наша Багародзіца”, - расказвае пра экспанат самы дасведчаны спецыяліст па Веткаўскаму іканапісу і карэнная веткаўчанка Галіна Рыгораўна Нячаева.
Дарэчы, Галіна Рыгораўна працуе ў Веткаўскім з першага дня адкрыцця музея, і нават крыху раней.

Гэта ікона - унікальны помнік Веткаўскага стараабрадніцкага іканапісу.
Атрымаўшы ў калекцыю такі каштоўны экспанат, мы захаваем рэдкі ўзор Веткаўскай іканапіснай школы для нашых наведвальнікаў і будучых пакаленняў.

І, хто ведае, мажліва ў будучым знойдуцца і астатнія фрагменты, і мы калі-небудзь цалкам збяром Царскую браму. Але для гэтага патрэбна пачаць.

Будзем вельмі ўдзячныя вам за дапамогу ў набыцці гэтага экспаната.

Пералічыць грошы можна на наш спонсарскі рахунак.

Рэквізіты. Разліковы рахунак у ААТ "Беларусбанк", у беларускіх рублях:

УНП (УНН): 400560905
Рахунак (IBAN): BY65AKBB36424130002703100000
БІК (код банка): AKBBBY2X
Атрымальнік: Веткаўскі музей
Код прызначэння плацяжу: 44201
Прызначэнне пераводу: на набыццё іконы

❕ Каб аплаціць праз інтэрнэт-банкінг/мабільнае прыкладанне, выбірайце не АРІП, а Пераводы - Па рэквізітах.

*Спасылка на рэквізіты для спампоўкі
https://docs.google.com/document/d/1PmfU0Bm9Fu_5YUy_K..

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика