Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх 17 лютага (субота) 2018 года ў 15:00 на этна-вечарыну "Масленка".
Кошт уваходу: 2 р. 00 к.
Падчас вечарыны нас чакае:
- Лекцыя "Беларуская Масленка" ад даследчыцы Алены Ляшкевіч (Мінск);
- Традыцыйныя танцы пад гармонік;
- Святочная вячэра з блінамі і выпечкай;
- Традыцыйныя спевы.
Кожны ўдзельнік прыме ўдзел у збіванні масла ў маслабойцы і абавязкова паспрабуе хатняга масла з гарачымі блінамі.
Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86