У нядзелю 15 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца лекцыя "Іканаграфія "Нараджэння Хрыстова" ў Веткаўскім іканапісе", прымеркаваная да свята Богаяўлення.

Самымі светлымі і загадкавымі святамі ў хрысціянскай традыцыі можна лічыць Раство Хрыстова і Вадохрышча. Да іх спрадвеку далучалася падзея пакланення валхвоў. І ўсе гэтыя дзействы аб'ядноўваліся ў свята Богаяўлення.

Ужо да IX стагоддзя была распрацавана ў дэталях іканаграфія Раства Хрыстова, дзе Хрыстос - немаўля ў яслях, побач асёл і бык, Іосіф і Маці Божая, пастухі і валхвы з дарамі. Усе гэтыя элементы знойдзем і ў Веткаўскай іконе Раства Хрыстова. Пры гэтым у ёй ёсць і свае таямніцы і ўтоеныя сэнсы.

Запрашаем вас на лекцыю. Паспрабуем разам увайсці ў радасць нараджэння Бога, новага свету, новага года, новага жыцця!

Далучайцеся!
Правядзе лекцыю Вольга Афанасьева, магістарка тэалогіі, навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея.

Кошт: 3 BYN

Калі: 15.01.23 у 14:00

Дзе: філіял Веткаўскага музея, Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика