20 студзеня (пятніца) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Спасава Слабада".

Спасава слабада - адна з самых паэтычных і маляўнічых частак Гомеля, якая працягнулася ад княскага парка паралельна цячэнню Сажа. Гэта некалькі кварталаў, утвораных вуліцамі Пралетарская (былая Фельдмаршальская), Камісарава (Князя Паскевіча), Пляханава (Спаская), Маісеенка (Палявая), Гагарына (Ветраная), Фрунзэ (Свячная).

Спасава слабада была адным з самых заможных і дагледжаных раёнаў, які садзейнічаў фармаванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і саматужнікаў.

Выстава "Спасава Слабада" - сумесны праект Веткаўскага музея і Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

На ёй прадстаўлены асабістыя рэчы, якія належалі гомельскім стараабрадцам, жыхарам Спасавай слабады. Паслядоўна, ад вобраза храмаў да вобраза жылых будынкаў, распавядаецца пра архітэктурны воблік гэтай часткі горада, паказваюцца копіі дакументаў, што зберагаюцца ў архівах Беларусі, Літвы, Расіі. Прадметы археалогіі распавядаюць пра самы ранні этап існавання слабады - першую палову XVIII ст. А падборка графічных выяў стараабрадніцкай Ільінскай царквы паказвае мастацкае ўспрыманне храма, пачынаючы ад сярэдзіны ХХ ст. і да сучаснасці.

Калі: 20.01.2023 у 16:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны!

Тэлефон:  +375 232 50-96-98.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика