Запрашаем на куратарскую лекцыю ў рамках новай выставы "Спасава Слабада".

Тэма лекцыі: "Спасава слабада і яе жыхары".

20.01 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.

З часоў свайго існавання, а менавіта, з сярэдзіны XVIII стагоддзя, раён Спасава слабада быў месцам пражывання рускіх перасяленцаў - стараабрадцаў. Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў. Многія стараабрадніцкія роды зрабілі значны ўнёсак у стварэнне сённяшняй гомельскай рэальнасці: Рубанавы, Шчакудовы, Рубцовы, Кавалёвы, Швяцовы, Філацьевы...

На першай куратарскай лекцыі па новай выставе занурымся ў гісторыю маляўнічай Спасавай слабады праз партрэты яе жыхароў.

Лектары: Андрэй Скідан і Юры Катляроў, навуковыя супрацоўнікі Веткаўскага музея.

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика