У гэтую пятніцу, 20 студзеня, у межах адкрыцця новай выставы "Спасава Слабада" ў філіяле Веткаўскага музея мы разгорнем дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні развіцця турыстычнага патэнцыяла нашага Гомеля.

Назва дыялогавай пляцоўкі - “Спасава слабада: частка цэлага”. Менавіта гэты гістарычны раён горада мы лічым вартым стаць турыстычным цэнтрам і для мясцовых, і для гасцей. На гэта ў нас ёсць пераканаўчыя аргументы.

Запрашаем усіх ахвочых далучыцца да дыялогавай пляцоўкі, каб пачуць нашыя меркаванні і, мажліва, прапанаваць свае ідэі ды падыскутаваць на тэму турыстычнага патэнцыяла гістарычнай часткі Гомеля.

Распачнецца дыялогавая пляцоўка ў 17 гадзін. Але раім прыйсці а 16-й на адкрыццё выставы "Спасава Слабада" і застацца на дыскусію.

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны.

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg 
69e507c1a83f35cde4d6379adf4dd406.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика