У суботу 28 студзеня адбудзецца майстар-клас па лепцы з гліны!

Тэма заняткаў: свістулькі!

Колькасць месцаў абмежавана - усяго 10.

Узрост: ад 12 год.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 (альбо ў асабістыя паведамленні) і перадаплата ў філіяле музея да чацвярга (уключна).

Кошт удзелу: 10 BYN*

*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.

Пры жаданні, свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (+3 BYN - аплачвайцеся наяўнымі майстру).

Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.

Па заканчэнні майстар-класа важна будзе сфатаграфаваць свой выраб або зрабіць з ім сэлфі - каб памылкова не забраць чужое.

Час правядзення: 28.01 (субота), 11:00.

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика