Летнік неглюбскага ткацтва «Кросенцы» будзе праходзіць з 15 па 20 жніўня 2022 у аг. Неглюбка.
Вас чакае незабыўны тыдзень паглыблення ў тэхналогію і сімволіку традыцыйнага ткацтва. Лепшыя неглюбскія майстры і іх пераемнікі з Веткаўскага музея будуць дзяліцца таямніцамі неглюбскага ткацтва напрацягу ШАСЦІ ДЗЁН!
*** Запіс на Летнік АБАВЯЗКОВЫ (анкета і праграма Летніка неглюбскага ткацтва «Кросенцы» знаходзіцца ніжэй)
** Кошт удзелу: 20 BYN ЗА КОЖНЫ ДЗЕНЬ Летніка
* Па ўсіх пытаннях звяртацца да КУРАТАРА (+375(29) 335-06-00)
У кошт уваходзіць: матэрыялы для майстар-класаў і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праезд Ветка-Неглюбка ў першы дзень і Неглюбка-Ветка ў апошні дзень, пражыванне і харчаванне.
У праграме Летніка:
- майстар-класы па «снаванні», «навіванні» і «накіданні» традыцыйных кроснаў;
- майстар-класы па ткацтве (асвоім ТРЫ тэхнікі ткацтва);
- майстар-класы па вырабе жаночых аксэсуараў — «неглюбская гарлячка»;
- лекцыі ад выбітных знаўцаў неглюбскага арнаменту (Галіна Нячаева) і неглюбскага строя (Пятро Цалка);
- сустрэчы з самымі старымі і самымі маладымі носьбітамі неглюбскай традыцыі ткацтва;
- традыцыйныя неглюбскія спевы, танцы, этна-вечарына;
- фотасесія ў неглюбскіх строях і шмат іншых цікавостак!
*У праграме магчымы змены
Падрабязнасці глядзіце ў праграме Летніка.
Праграма* Летнік неглюбскага ткацтва “Кросенцы” 15-20 жніўня 2022 г. Вёска Неглюбка Веткаўскі раён Гомельская вобласць
Куратар: Пятро Цалка Тэл. +375 29 335-0600 e-mail: 3350600@gmail.com
Кошт удзелу: 20 беларускіх рублёў адзін дзень летніка У кошт уваходзіць: матэрыялы для майстар-класаў і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праезд Ветка-Неглюбка ў першы дзень і Неглюбка Ветка ў апошні дзень, пражыванне і харчаванне.
|
|
Дата |
Падзеі |
15.08.2022 |
10:00 - Збор удзельнікаў у Ветцы (музей) 10:30 - Экскурсія ў Веткаўскі музей 13:30 – прыезд у Неглюбку 14:00 – абед 15:00 – майстар-клас па снаванні асновы 18:00 – лекцыя-практыкум “Археалогія тэкстылю” 20:00 – вячэра і вечар знаёстваў: адзін з адным і з Неглюбкай |
16.08.2022 |
7:30 – галасавая гімнастыка 8:30 – сняданак 10:00 – запраўка кроснаў (выраб нітоў, “накіданне”) 13:00 – абед 14:00 – 16:00 – вольны час 16:00 – майстар-класы па ткацтве “упроста”, “у крУшкі”, “бранне”, “закладанне” 19:30 – вячэра 20:30 – майстар-клас па вырабе “неглюбскай гарлячкі” і “неглюбскага кубка” |
17.08.2022 |
7:30 – галасавая гімнастыка 8:30 – сняданак 10:00 – майстар-класы па ткацтве “упроста”, “у крУшкі”, “бранне”, “закладанне” 13:00 – абед 14:00 – 16:00 – вольны час 16:00 – майстар-класы па ткацтве “упроста”, “у крУшкі”, “бранне”, “закладанне” 19:30 – вячэра 20:30 – майстар-клас па вырабе “саламянага кУбла” |
18.08.2022 |
7:30 – галасавая гімнастыка 8:30 – сняданак 10:00 – майстар-класы па ткацтве “панёўны дзень” 13:00 – абед 14:00 – 16:00 – вольны час 16:00 – майстар-класы па ткацтве “упроста”, “у крУшкі”, “бранне”, “закладанне” 19:00 – вячэра 20:30 – лекцыя-практыкум “Сакральная прастора вясковай хаты: неглюбскі чырвоны кут” |
19.08.2022 |
7:30 – “Гуляла пава…” Апранаемся ў традыцыйныя неглюбскія строі 8:00 – наведванне святочнай службы на “Спаса” ў Мікольскай царкве, асвячэнне яблыкаў і мёда 11:00 – фотасесія ў неглюбскіх строях 14:00 – абраканне ля крыніцы і святочны абед 15:00 – лекцыя-практыкум “Неба і зямля ў неглюбскім строі” ад Пятра Цалкі 16:30 – перакус 17:00 – лекцыя-практыкум “Вялікая крывуля…” ад Галіны Нячаевай 20:00 – вячэра і танцавальная вечарына ад “Школкі бытавога танца” і гарманіста Віктара Шыпкова *лазня, па жаданні |
20.08.2022 |
Фестываль Неглюбскага ткацтва “Кросенцы” 16:00 – ад’езд з Неглюбкі |
Кошт удзелу: 20 беларускіх рублёў адзін дзень летніка
У кошт уваходзіць: матэрыялы для майстар-класаў і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праезд Ветка-Неглюбка ў першы дзень і Неглюбка Ветка ў апошні дзень, пражыванне і харчаванне.
АБАВЯЗКОВА!!!
З сабой мець: спальнік, міску, лыжку, кубачак
УМОВЫ!!!
Спартанскія!
Ночым у вясоквай хаце (на ўсіх спальных месцаў не хопіць, таму некаму прыйдзецца спаць на печы, або на падлозе), у намёце.
Мыемся: раніцай – халодная вадзічка ва ўмывальніку або возера, вечарам – лазня, возера.
Харчуемся: звычайная вясковая ежа – гародніна, садавіна, яйкі, крупы, мяса, рыба, і кампот)
Праезд: Ветка-Неглюбка (15.08) і Неглюбка-Ветка (20.08)
Прозвішча і імя |
|
Населены пункт у якім Вы пражываеце |
|
Мабільны тэлефон |
|
Электоронная скрыня |
|
Планую ночыць (насупраць вашага варынта паставіць ТАК) : |
|
У вясковай хаце |
|
У палатцы (прыеду са сваёй) |
|
У палатцы (патрэбна ваша) |
|
Ежа (насупраць вашага варынта паставіць ТАК) |
|
Гатовы харчавацца звычайнай вясковай ежай |
|
Вігітарыянец |
|
Заўвагі па харчаванні |
|
На якія даты Вы плануеце прыехаць (напісаць даты) |
|
Раней займаліся ткацтвам? Так ці не? Калі так, то ў некалькіх словах паспрабуйце апісаць сваё валоданне рамяством. |
|
Іншыя заўвагі |
Запоўненую анкету адаслаць на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
!!! З пазнакай - КРОСЕНЦЫ-2022!!!
Запаўненне анкеты дапаможа нам, па магчымасці, арганізаваць наш удзел у Летніку максімальна ўтульным)
Дзякуй вялікі!