Сябры, запрашаем весела, пад танцы спевы наквасіць капусткі!
27 лістапада (у апошнюю нядзелю восені) мы зладзім этна-вечарыну “Хараша капустка на стале...”.
Давайце разам ажыццявім кулінарную вандроўку да старажытнай гастранамічнай традыцыі: увосень беларусы стагоддзямі гатавалі кіслую капусту. І рыхтавалі яе ў запас, каб мець магчымасць ужываць круглы год.
"Без хлеба няма абеда, без капусты жываты пусты" - народная прымаўка.
З песнямі і танцамі мы ўсёй талакой зробім смачны пачастунак да будучых вячорак. Квасіць будзем традыцыйна і па-сапраўднаму - у бочцы.
Бярыце з сабой вашы любімыя дадаткі да капусты: журавіны, брусніцы, яблыкі, перац і інш.
Па нашай добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы - стол збіраем у складчыну! Пажадана, каб кожны госць прынёс з сабой штосьці да святочнага стала. Гэтым разам прапануем прыносіць пачастункі, прыгатаваныя па рэцэптах вашых бацькоў, бабуль-дзядуль. Будзем смакаваць і дзяліцца сямейнымі традыцыйнымі рэцэптамі.
Запрашаем, нават клічам усіх вас + вашых сяброў + сяброў вашых сяброў!
Кошт удзелу: 5 BYN для дарослых, 2,5 BYN для дзяцей школьнага ўзросту.
Дата: 27.11 (нядзеля), пачатак у 15:00.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)