У суботу 26 лістапада ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца лекцыя "Даспехі Бога", прымеркаваная да Дня Архангела Міхаіла.

Лекцыя будзе прысвечана візантыйскім караням ва ўзбраенні святых воінаў, на прыкладах як веткаўскай традыцыі, так і народнага іканапісу. Разгледзім дакладныя правобразы ўзбраення з выяўленчых крыніц Рамейскай імперыі (Візантыі) і іх укараненне ў іканапісную традыцыю. А таксама зірнем на зусім іншую манеру выявы ўзбраення святых у каталіцтве.

Правядзе лекцыю Юрый Катляроў, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.

Кошт: 3 BYN

Калі: 26.11.22 у 15:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея, г.Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика