Кожную пятніцу ў 18-й гадзіне супрацоўнiкi Веткаўскага музея запрашаюць разам спазнаваць таямніцы традыцыйнай культуры ў асяроддзі выставачных праектаў філіяла музея!

02.12.2022 - "Касмалогія рэчаў". У межах выставы “выРАЙ”.
Лектарка: Галіна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзеячка культуры Рэспублікі Беларусь.

09.12.2022 - "Кнігі клінцоўскіх тыпаграфій". У межах выставы "Клінцы стараабрадніцкія. Погляд мастака".
Лектарка: Святлана Лявонцьева, галоўная захавальніца фондаў Веткаўскага музея, мастацтвазнаўца.

16.12.2022 - "Чалавек і яго іпастасі ў традыцыйнай культуры”. У межах выставы “выРАЙ”.
Лектарка: Галіна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея па навуковай рабоце, заслужаная дзеячка культуры Рэспублікі Беларусь.

23.12.2022 - "Клінцы стараабрадніцкія: падзеі і людзі".
У межах выставы "Клінцы стараабрадніцкія. Погляд мастака"
Лектар: Юры Катляроў, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.

Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: 2 BYN.

Падрабязней па тэлефоне: +375 232 50-96-98

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика