22 снежня (чацвер) у свой дзень народзінаў Галіна Рыгораўна Нячаева прэзентуе новы ўласны зборнік вершаў "Время циклонов".
Галіна Рыгораўна - супрацоўніца Веткаўскага музея з першага дня адкрыцця пастаяннай экспазіцыі і нават крыху раней. Працяглы час яна была дырэктаркай музея, а зараз займае пасаду намесніцы дырэктара па навуковай працы. З'яўляецца заслужанай дзеячкай культуры Беларусі, а за творчы ўклад у культуру Беларусі была ўзнагароджана медалямі Францыска Скарыны і Кірылы Тураўскага.
Галіна Нячаева - навуковец з неверагодна таленавітай творчай душой. Усе экспазіцыі Веткаўскага музея і часовыя выставы філіяла аформленыя самой спадарыняй Галінай ці пад яе пільным наглядам. Галіна Рыгораўна неверагодна прыгожа малюе карціны. А яшчэ - умела, трапна і цікава складае словы і сэнсы ў вершы.
Галіна Нячаева - прызнаная паэтка (з'яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі). У мінулыя гады ўжо пабачылі свет дзве кнігі яе лірыкі: "Свобода воды" і "Ужин с живописцем".
А сёлета выйшаў новы зборнік вершаў "Время циклонов", які Галіна Рыгораўна ўласна прэзентуе 22 снежня ў Арт-кафэ Гомельскай абласной бібліятэкі.
Запрашаем вас на гэтую падзею!
Уваход вольны.
22.12.22 (чацвер) у 16:00. Арт-кафэ Гомельскай абласной бібліятэкі (пл. Перамогі, 2а).