22 снежня, у дзень свайго нараджэння, Галіна Рыгораўна Нячаева прэзентавала свой трэці зборнік вершаў!

Канешне, вы добра ведаеце, што Галіна Рыгораўна - гэта душа Ветаўскага музея, у якім яна працуе з першага дня адкрыцця пастаяннай экспазіцыі і нават крыху раней, дзе працяглы час была дырэктаркай, а зараз займае пасаду намесніцы дырэктара па навуковай працы. Праўда, цяперашні дырэктар Пятро Цалка ўсё роўна называе спадарыню Галіну галоўным дырэктарам.

Акрамя гэтага, Галіна Рыгораўна - мастачка і паэтэса. І менавіта ў гэтых амплуа яна выступіла ўчора ў Гомельскай абласной бібліятэцы. Там у Арт-кафэ адбылася прэзентацыя новага зборніка лірыкі "Время циклонов" і адкрылася выстава карцін Галіны Нячаевай.

На імпрэзе сярод прысутных былі блізкія сябры спадарыні Галіны, якія зачытвалі яе вершы, захапляліся талентам, узгадавалі пацешныя гісторыі шматгадовага сяброўства і зычылі шмат чаго добрага.

І, безумоўна, Галіна Рыгораўна сама зачытала некалькі сваіх вершаў, а таксама крыху падзялілася тым, як іх пісала.

1. Зборнік вершаў Галіны Нячаевай "Время циклонов" можна набыць у Веткаўскім музеі і гомельскім філіяле.
2. А паглядзець карціны можна ў Арт-кафэ Гомельскай абласной бібліятэкі.

Дарэчы, з нагоды дня нараджэння Галіны Рыгораўны, цікавы факт. Спадарыня Галіна родам са стараабрадніцкай веткаўскай сям'і. 22 снежня ў асяроддзі стараабрадцаў асабліва шануецца ікона Божай Маці "Неспадзяваная Радасць". І ў гэты дзень у сям'і Нячаевых таксама адбылася неспадзяваная радасць - нарадзілася Галіна!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика