Сябры!
У суботу 17 снежня ў 16:00 запрашаем усіх кінаманаў ды проста ахвочых даведацца больш пра свае традыцыі да нас у кінаклуб “ЭТНАфільМЫ”!
У гэты перадсвяточны час мы хочам прапанаваць вам паглядзець цудоўныя дакументальныя фільмы пра калядныя традыцыі нашых продкаў-беларусаў.
Фільм "Крывыя вечары" (1993 года), які здымаўся ў вёсках Палесся і Паазер’я, апавядзе, уласна, што за цікавыя вечары ладзілі нашы продкі, і чаму яны называліся крывымі.
Яшчэ адна караценькая кінастужка - "Палескія калядкі" (1972 года). Па назве гэтага фільма адразу зразумела, пра што ідзе гаворка. У гэтай стужцы здымаліся жыхары палескіх вёсак Тонеж і Глушкавічы (Лельчыцкі р-н), Клятная (Пінскі р-н), Моталь і Тышкавічы (Іванаўскі р-н).
А таксама, напрыканцы, каб дадаць яшчэ больш святочнага настрою, пакажам вельмі стары навагодні мультфільм, які вы, хутчэй за ўсё, не бачылі.
Пасля прагляду за кубкам духмянай гарбаты абмяркуем пабачанае.
Калі: 17.12 (субота) у 16:00.
Працягласць: каля гадзіны.
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4 (парк, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375(232)509698.
* На фота кадр з кіно "Палескія калядкі".