Даражэнькія!

У суботу 17.12 а 14-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".

Працягваем вывучаць нашы прыгожыя калядныя спевы! Рыхтуемся да свят.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію. На такіх занятках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам!

Калі: 17 снежня ў 14:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

Тэлефон філіяла: +375(232)509698.

Тэкст беларускай каляднай песні. Запісана ў вёсцы Казацкія Балсуны (Веткаўскі раён)

 

На вашым двары дрэва стаяла

Прыпеў:

Раю, раіўся

Хрыстос нарадзіўся на вашам двары

На том двары

Цісова краваць

(Прыпеў)

На той краваці

Божая Маці

(Прыпеў)

Божая Маці

Сына радзіла

(Прыпеў)

Сыяджаліся князі, баяры

(Прыпеў)

Сыяджаліся,

Раду радзілі

(Прыпеў)

Раду радзілі

Чым імём назваць

(Прыпеў)

Дай наклалі ймя

Ісусам Хрыстом

(Прыпеў)

Дай з Ісусам Хрыстом

Святым Ражаством

(Прыпеў)

 

*Фота з калядавання ў 2019 годзе ў в. Стаўбун (Веткаўскі раён).

*Песня "На вашым двары дрэва стаяла". Аўдыязапіс зроблены ў вёсцы

Казацкія Балсуны (Веткаўскі раён).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика