У суботу 10.12 а 14-й гадзіне запрашаем вас на заняткі нашай "Школкі традыцыйных спеваў".

Будзем вывучаць нашы прыгожыя калядныя спевы!

Прыходзьце самі і бярыце з сабой кампанію.

На такіх занятках няма гледачоў - усе ўдзельнікі. Мы ўсе спяваем разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Супольныя спеўкі - выдатная магчымасць паспяваць усім разам, і тым, хто наведвае заняткі даўно, і тым, хто прыйдзе да нас упершыню.

Перад тым, як заспяваць, на занятках адбываецца пэўная галасавая і дыхальная гімнастыка. Такая размінка ды спевы ў народнай манеры - шыкоўна аздараўляе і голас, і арганізм у цэлым.

Калі: 10 снежня ў 14:00.

Дзе: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (парк, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: бясплатна.

Тэлефон філіяла: +375(232)509698.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика