Майстар-клас адбудзецца 10 снежня (субота) а 12-й у філіяле Веткаўскага музея. Правядзе занятак майстар Міхаіл Лізагуб.
На занятку вы зробіце прыгожы і незвычайны навагодні падарунак, якім зможаце парадаваць сябе ці блізкага/знаёмага чалавека.
"Сожская скань" - назва тэхналогіі інкрустацыі драўнянай стружкі розных вырабаў. Гэтая тэхніка ўнікальная і зараз з'яўляецца выключна мясцовай з'явай.
Працы, выкананыя ў тэхніцы Сожскай скані, маюць у сваіх калекцыях Біл Клінтан, Бенедыкт XVI, а карані гэтага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вядуць у XV ст., дзе Амвросій (траецкі разьбяр) упрыгожваў аклады ікон стружкай з самшыту, аднак з часам гэтая тэхніка была забытая. Але ў 1990-х гг. мясцовы ўмелец Уладзімір Цакуноў адрадзіў гэтую тэхналогію, якую цяпер называюць «Сожская скань», «Гомельская скань» або «Цакуноўка».
Колькасць месцаў абмежавана. Таму абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698, альбо ў асабістыя паведамленні.
Кошт удзелу: 12 BYN.
Калі: 10.12 (субота), 12:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4А (парк, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу і даведак: +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).