Вобраз агню ў лёсе і мастацтве Веткі - яркі і выразны. Гэта адна з сімвалічных канстант мясцовай культуры. Агнялікі вершнік на іконе "Архангел Міхаіл-Ваявода" перамагае дух зла ў апошнім баі Апакаліпсісу. І Перамога радасная і пераканаўчая.

Найрэдкая, веткаўская па іканаграфіі агнялікая Багародзіца "Огневидная" - адказвае словам малітвы "Радуйся, заре умного солнца, Радуйся, вместилище божественного огня… Радуйся, свеще, яко тьму бесовскую отогнала еси". Мяркуюць таксама, што Ветка адзіная захавала і развіла старажытную іканаграфію. Помнікі "Огневидной" выкананы ў розных тэхніках, уборах, індывідуальных почырках мастакоў XVIII - XIX стст.

Абразы "Сафія - Прамудрасць Божая" і "Сабор архангела Міхаіла" таксама напоўненыя ззяннем і агнём. Гэтыя касмалагічныя "сімфоніі" - сведчанне рэвалюцыйнага развіцця іканапісу Веткі. Кампазіцыі захоўваюць старажытную сімвалічную касмалогію і "славы" - формулы ўзаемапранікнення прасторы. У той жа час ўмоўнасць космасу ажывае ў жывапісу аблокаў, ракурсаў фігур, маштабнасці, глыбіні прасторы. Так Ветка ўбірае ў мову іконы новыя рысы. Гэта культура першых двух трацін ХVІІІ стагоддзя - Ракако. Рэстаўратары вярнулі выявам іх пранізлівую свежасць.

Саму Ветку спальвалі ў 1735 і 1764 гг. Абгарэлыя прорысы (ўзоры любімых абразоў, знятыя мастакамі). Літыя іконы, што аплавіліся. Каваны аклад з абраза "Знаменне". Абвугленыя кафлі печаў. Ніводная вайна не прайшла міма і пазней. Кожны раз Ветка "восставала яко Феникс из пепла…". Самы пагібельны пажар - падзеі пасля 1986 г. Тады з карты раёна зніклі Папсуеўка, Раманава, Галоднае, Косіцкая - першыя слабоды, што ўтварылі Ветку ў XVII ст.

"Спас Нерукатворны" на чырвоным фоне нагадвае аб наўгародскіх каранях мясцовых жыхароў. "Пакроў", сімвал абароны Веткі (Пакроўскі храм з 1695 г.) - таксама не пазбег агню. У выніку паўстала мнагазначнае перагалоссе сэнсаў і часоў. Агонь і красаванне, пажары і росквіт - гэтая формула і нашых сучасных сэрцаў!

Адкрыццё выставы адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Час: 3 кастрычніка (пятніца) 2014 года, 16:00

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика