Выстава "Дивен Бог во святых Своих" стала сумесным праектам Веткаўскага музея і Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Тэматычныя блокі прысвечаны асабліва шануемым святым у народзе: Мікалаю Цудатворцу, Іллі Прароку, Георгію, Варвары Вялікапакутніцы; асобным Багародзічным іканаграфіям, выяўленым на нашай зямлі; Пакрову Прасвятой Багародзіцы - вялікага свята ў Рускай Праваслаўнай Царкве; св. кн. Аляксандру Неўскаму; прп. Сергію Раданежскаму; прп. Серафіму Сароўскаму; нядаўна праслаўленым Царквой святым - Аляксею Лельчыцкаму і Іаану Кармянскаму.

Выстава адлюстроўвае шанаванне святога ў двух асноўных кірунках: царкоўна-кананічным і ў народнай культуры, якія жорстка не размяжоўваюцца, а ўзаемадапаўняюцца. Першы напрамак прадстаўлены ў распрацаванай кананічнай іканаграфіі, у гімнаграфіі - у царкоўных спевах і ў духоўных вершах. Другое хутчэй уяўляе міфалагізіраваны вобраз святога, надзяляючы яго здольнасцю ўплываць на ўсе сферы чалавечага быцця. Са святым звязваюцца свае патрэбы, спадзяванні, яго ўключаюць у каляндарны цыкл аграрных работ.

На выставе акрамя абразоў Вы зможаце ўбачыць старадрукаваныя кнігі, рукапісныя літургічныя тэксты, прадметы богаслужбовага ўжывання з фондаў Веткаўскага музея, а таксама прадастаўленыя Гомельскай епархіяй і з сямейных архіваў. Некаторыя экспанаты прадстаўлены ўпершыню.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Час: 20 лістапада (пятніца) 2015 года, 16:00

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика