Афіша выставы "Галаўкіўскі падпаліваны роспіс" у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі

Персанальная выстава Яўгена Паступайла (Чыгірын, Украіна)

Выстава будзе дзейнічаць з 22 верасня па 20 снежня 2017 г. у філіяле Веткаўскага музея.

Веткаўскі музей доўгія гады займаецца даследаваннем культуры Веткаўшчыны не столькі ў ізаляваным яе становішчы, колькі праз узаемапранікненне і ўзаемадзеянне розных культур і народнасцяў. Ні для кога не сакрэт, што ў культуры беларусаў і ўкраінцаў вельмі шмат агульнага, асабліва, калі казаць пра геаграфічнае памежжа ў якім знаходзіцца наша Гомельшчына. Традыцыйныя абрады, спевы, рамёствы — усё прасякнута агульнымі рысамі.

На гэты раз, у наведвальнікаў філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі будзе магчымасць пабачыць выставу, якая дэманструе ганчарныя вырабы, што аздоблены ва ўнікальным і непаўторным стылі «галаўкіўскага падпаліванага роспісу». Дадзеная выстава — гэта плён шматгадовай даследчыцкай і рамесніцкай працы супрацоўніка Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка «Чыгірын» Яўгена Паступайла.

Працэс адраджэння народных рамёстваў ва Украіне найбольш моцна пачаў развівацца напрыканцы 80-х гг. ХХ ст. На Чыгірыншчыні ён быў звязаны са стварэннем Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка «Чыгірын». Разам з захаваннем культурнай спадчыны рэгіёну, адным з накірункаў яго дзейнасці стала адраджэнне традыцыйных мясцовых рамёстваў. На той час з плеяды «галаўкіўскіх» ганчароў застаўся адзін майстар — Якаў Міхайлавіч Брухавецкі (1931-2006). Ганчараваў ён яшчэ з юнацтва. За час працы ў запаведніку «Чыгірын» Якаў Міхайлавіч здабыў значныя званні і ўзнагароды, але галоўнае яго дасягненне — адраджэнне знакамітага «галаўкіўскага падпаліванага роспісу». Адным з паслядоўнікаў майстра і з’яўляецца супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка «Чыгірын», Заслужаны майстар народнай творчасці Украіны, сябра нацыянальнага саюза майстроў народнага мастацтва Украіны — Яўген Паступайла.

Працы спадара Яўгена ўражваюць яскравасцю, прафесійнасцю выканання і разнастайнасцю. Кожны выраб па-свойму непаўторны. Высокі ўзровень майстэрства атрымалася дасягнуць дзякуючы паяднанню грунтоўнага вывучэння традыцыі дэкаратыўнага роспісу і творчага падыходу да ганчарнай справы.

Творы ганчара знаходзяцца ў музеях Украіны і прыватных калекцыях. Значная частка яго прац зберагаецца ў фондах Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка «Чыгірын».

На выставе прадстаўлены болей 150 разнастайных ганчарных вырабаў.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля). На адкрыцці выставы плануецца выступ народнага ансамбля бандурыстаў «Вербічэнька» Веткаўскага дома культуры і народнай творчасці.

Час: 22 верасня (пятніца) 2017 года, 16:00

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика