Афіша выставы "Где, плавно взмахивая, - дальше, выше кони… " у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі

Жывапіс, графіка і лірыка Галіны Нячаевай (дырэктар Веткаўскага музея)

Выстава будзе дзейнічаць да 10 кастрычніка 2018 г. у філіяле Веткаўскага музея.

Галіна Нячаева не толькі дырэктар Веткаўскага музея ўжо на працягу двух дзясяткаў гадоў, але і знакаміты даследчык традыцыйнай культуры і стараабрадніцкага іканапісу, паэтка (сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі), а таксама мастак. Яе працы не проста адлюстраванне рэчаіснасці, а свет глыбокага сімвалізма. Коні на карцінах Галіны Рыгораўны могуць быць чорнымі, чырвонымі, сінімі, зялёнымі… гэтым самым адлюстроўваючы ў сабе ўсе стыхіі і само светастварэнне. Менавіта коні становяцца галоўнымі героямі жывапісных прац аўтара. У карцінах прасочваецца вельмі яскравае ўзаемадапаўненне і ўзаемазалежнасць колеру і рытму. Гэта абумоўліваецца яшчэ адной любоўю Галіны Рыгораўны — паэзія. Таму наведвальнікі выставы будуць мець магчымасць паглыбіцца адначасова ў свет жывапісу, графікі і лірыкі.

На выставе дэманструюцца пяць графічных прац, а таксама жывапісныя палотны гуаш’ю і пастэлью. Раскрыццю ж сімволікі ў творчасці будзе садзейнічаць зборнік лірыкі «Ужин с живописцем».

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика