21 лютага ў Мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася выстава "Клінцы стараабрадніцкія".

Гэтая выстава ўжо экспанавалася ў Веткаўскім музеі. І цяпер на працягу двух тыдняў з 23 лютага па 11 сакавіка яе можна будзе пабачыць у сталіцы краіны.

Клінцы з’яўляліся часткай адзінага з Веткай стараабрадніцкага рэгіёна. У маі 2022 года мы нават зладзілі навуковую экспедыцыю ў гэты горад, дзе знайшлі багата цікавай спадчыны стараабрадніцкай Веткі.

Асноўную частку выставы складаюць жывапісныя карціны клінцоўскага мастака Дзмітрыя Павукова, прысвечаныя стараабрадніцкаму храму Праабражэння Гасподняга і важным падзеям жыцця клінцоўскага стараабрадніцкага прыхода.

Частка выставачнай прасторы будзе адведзена тэме клінцоўскай друкарні: можна будзе пабачыць клінцоўскія старадрукі, якія ёсць у фондах Веткаўскага музея.

Яшчэ вы пабачыце чаканеныя і бісерныя аклады, святарскае адзенне, лестаўкі і іншыя прадметы царкоўнага ўжытку з калекцыі клінцоўскага Праабражэнскага стараабрадніцкага храма.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі), г. Мінск.

Тэлефон галерэі: +375 17 259 46 12.

Часы працы: аўторак - субота, 11:00-19:00, уваход вольны.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика