"Калі-небудзь мы, магчыма, патрапім у Рай. А вось птушкі ў Рай патрапляюць, і робяцца птушкамі райскімі…"

Наша традыцыйная культура мысліць вобразамі, у тым ліку вобразамі птушак.

Так, крумкач прыносіць свайму Боству ваду (бывае мёртвую і жывую) з завоблачных крыніц. Сава - увасабленне хмары з маланкамі. А сокал - ён пра святло. Крумкач - душа грэшнага чалавека, а галубок - чалавека добрага.

Паводле ўяўленняў народнай традыцыі Бог аддаў Вырай пералётным птушкам, каб той не заставаўся пустым пасля таго, як людзі адтуль былі прагнаныя на зямлю. Але далятаюць да Выраю толькі тыя птушкі, што не робяць ліха іншым.

Яшчэ птушкі - яны анёлы. Птушкі злятаюць з нябёсаў, ператвараюцца ў анёлаў і даносяць да Бога людскія малітвы. А анёлы - наадварот: ператвараюцца ў птушак і звязваюць людскія сэрцы і людскія лёсы.

Новая выстава ставіць сабе мэтай паказаць нашу традыцыйную культуру  праз птушыныя вобразы і значэнне розных птушкак (ды птушкі ўвогуле) у светаўспрыманні нашых продкаў.

На выставе прадстаўлены ручнікі, элементы неглюбскага строя, хусткі, посцілкі, драўляныя наверша на вокны, разьбяныя і гліняныя вырабы, археалагічныя знаходкі з выявамі птушак ці птушынымі матывамі, а таксама тэксты з песень і замоў Веткаўскага раёна.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика