Ідэя нашай выставы аформілася як вынік працы калектыву Веткаўскага музея народнай творчасці за апошнія тры гады ў сферы збіральніцкай, даследчыцкай, асветніцкай дзейнасці. Гэтак жа называецца і шматгадовы праект Веткаўскага музея. Ён вырас з экспедыцыйных традыцый, закладзеных яшчэ заснавальнікам музея Фёдарам Рыгоравічам Шкляравым. Ад пачатку заснавання калектыў музея вызначаў экспедыцыі прыярытэтным напрамкам сваёй дзейнасці. Цікава, што калі ў 1978 годзе пад экспазіцыю музея вылучылі паўразбураны будынак былога жылога дома купца Грошыкава, для фондавых калекцый у ім не планавалася асобных памяшканняў. Разлічвалі, што дзейнасць музея будзе абмяжоўвацца толькі экспанаваннем ужо сабраных рарытэтаў. Аднак, на самой справе, усё толькі пачыналася.

Сёння ў актыве музея - запісы і экспанаты з 265 населеных пунктаў 18 раёнаў 4 абласцей Беларусі, Расіі, Украіны. Некалькі экспедыцый з Веткі прайшлі ўздоўж старажытных славянскіх рэк: Сажа, Бесядзі, Іпуці і іх прытокаў. Удзельнічалі ў экспедыцыях археолагі, этнографы, фалькларысты. Абагульненне вопыту, а таксама лепшыя знаходкі 2009 - 2010 гадоў, рэстаўраваныя іконы, расшыфраваныя ўзоры, унікальныя запісы з фондаў Веткаўскага музея народнай творчасці, які з гэтага года носіць імя свайго заснавальніка - Фёдара Рыгоравіча Шклярава, на адкрытай сёння выставе.

Нас заўсёды прыцягвала не толькі калекцыянаванне рарытэтаў, але, у першую чаргу, наша зямля і людзі, якія на ёй жывуць. Вуснамі гэтых людзей з намі размаўляла традыцыя. А тры гады працы музея паказалі, што нас яшчэ чакаюць новыя адкрыцці.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика