Філіял Веткаўскага музея ў чарговы раз рады прэзентаваць працы гомельскіх майстроў. На гэты раз наведвальнікі музея будуць мець магчымасць атрымаць творчую асалоду ад прац гамяльчанкі Святланы Баразны, якая даволі доўгі час займаецца тэхнікай лапікавага шыцця ("пэчворк").

Як распавядае сама майстар, рукадзеллем займалася заўжды, нават у самым маленькім узросце. У арсенале Святланы Георгіеўны і іголкі з каляровымі ніткамі, і спіцы, і кручкі, і "вілкі" для вязання, і лаза з прыстасаваннямі для пляцення, папера, тканіна, нажніцы… Гэты рад можна працягваць бясконца. Але ж самае блізкае і "цёплае" – гэта лапікавае шыццё. Старыя сукенкі, паліто, нагавіцы, спадніцы, што "захламляюць" нашы шафы, Святлана Баразна па-майстэрску ператварае ў шэдэўры інтэр’ернага дэкору. Многія рэчы могуць служыць як утылітарнай рэччу (сурвэткі пад гарачае, пледы, касметычкі, падушачкі), так і вартым упрыгожаннем для канапы ці цэлага дома.

Праз прадстаўленыя працы можна прасачыць рост майстра, які праходзіць доўгі шлях выпрабаванняў. Аўтар здзіўляе сваім пачуццём густу і светаўспрымання. Чалавечае жаданне можа раскрывацца ў розных сферах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, і зараз яно рэалізуецца праз "лапікавае" майстэрства. Асабістае знаёмства музея са Святланай Георгіеўнай дазваляе сцвярджаць, што яна адчувае не толькі колеравую гаму і фактуру матэрыялаў, але і чалавека, для якога шыецца тая ці іншая рэч.

На выставе можна будзе пабачыць каля паўсотні аўтарскіх рэчаў, якія выкананы ў тэхніцы лапікавага шыцця.

УВАГА! Перад адкрыццём выставы 11 сакавіка 2016 года, а 15-й гадзіне, запланаваны майстар-клас па лапікавым шыцці.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика