На выстаўцы прадстаўлены элементы драўлянага аздаблення дамоў Гомельшчыны ў цэлым, і Гомеля ў прыватнасці. Выстава прадстаўлена ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Г. Шклярава”.

Нашае жыццё напоўнена знакамі. Мы можам звяртаць на іх увагу (напрыклад, зяленае святло светафора), можам ігнараваць. Некаторыя знакі з’явіліся адносна нядаўна (напрыклад, знак клічніка), некаторыя дайшлі да нас з глыбіні часоў (напрыклад, крыж, трохкутнік, ромб).

Знак – гэта адсылка да іншай інфармацыі, якую мы ведаем, ці не ведаем. Узор – гэта група знакаў, аб’яднаных па тэматыцы. Жыцце нашых продкаў было напоўнена знакамі, якія яны добра ведалі і чыталі, як мы зараз кнігу. Але з цягам часу гэтыя незанатаваныя сведкі мінулага згубілі сэнс для нашчадкаў.

Беларускі горад, і Гомель тут не выключэнне, доўгі час складаўся з драўлянай забудовы. Гараджане, па магчымасці, імкнуліся ўпрыгожыць свае дамы. Пры гэтым яны карысталіся тымі ўзорамі, што і іх далёкія продкі. Пра што могуць расказаць ўзоры драўлянай гарадской забудовы? Наколькі ў ёй праяўляліся архаічныя матывы? Наколькі яны былі нязменныя? Што хацелі сказаць нашы продкі, калі ўпрыгожвалі ліштвы акон, карнізы дамоў выявамі жывел, птушак, кветак? Ці адчуваўся ўплыў народаў-суседзяў у аздабленні? Ці можна зараз сустрэць такое аздабленне ў гарадской забудове?

Мы запрашаем на выставу ўсіх, каму цікава знайсці адказы на гэтыя пытанні.

Тэрмін дзеяння: 28 лістапада 2014 – 28 кастрычніка 2015 г.

Месца: Месца правядзення: Музей гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32).

Час працы экспазіцый у Музеі гісторыі горада Гомеля:

серада - нядзеля: 10.00 - 17.30;

аўторак - дзень прыёму экскурсійных груп:10.00 - 17.00.

Тэл.: 8(0232) 74-28-23; 74-67-00.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика