На гэты раз філіял Веткаўскага музея вырашыў здзівіць сваіх наведвальнікаў выставай інсітнага (наіўнага) мастацтва. І для гэтага ўзяў самую блізкую тэму для гэтага жанру – Рай, або, дакладней, вобраз Раю ў народнай творчасці.

Наіўнае мастацтва – гэта покліч душы мастака-творцы. Тое, што не мае дачынення да строгай навуковай мастацтвазнаўчай рэгламентацыі формы, кампазіцыі, колеру. І ў той жа час менавіта форма, кампазіцыя і колер вызначаюць гэты накірунак у мастацтве.

На выставе прадстаўлены самыя розныя формы праяўленння інсітнага мастацтва: жывапіс (Савасцьянаў Міхаіл Пятровіч), роспіс дываноў (Кіш Алена Андрэеўна, Якунін Міхаіл Іванавіч), вышыўка крыжыкам і вышыўка гладдзю (вясковыя майстрыхі з Веткаўшчыны).

Своеасаблівым дапаўненнем выставы служаць народныя ўяўленні пра Рай, запісаныя супрацоўнікамі Веткаўскага музея падчас экспедыцый і прадстаўленыя для азнаямлення наведвальнікам выставы.

Праца выставы плануеца да канца сакавіка 2015 года.

Адкрыццё выставы адбудзецца 6 лютага (пятніца) а 15.00 ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф. Р. Шклярава (пл. Леніна, 4).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика