Афіша выставы "Зимняя радуга" у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі

Аўтарская вышыўка і графіка Ганны Пугачовай. Елачныя цацкі і паштоўкі 70-90-х гг.

Выстава будзе дзейнічаць з 21 снежня 2018 г. па 21 лютага 2019 г. у філіяле Веткаўскага музея.

Зіма — час, калі чалавеку больш за ўсё хочацца цяпла, святла і… колеру!

Рукавіцы або «вязанкі», як кажуць на Веткаўшчыне, з'яўляюцца неад'емнай часткай нашага зімовага гардэроба. Неардынарна і творча падыходзіць да пытання аб тым, якімі павінны быць рукавіцы, наша гомельская мастачка Ганна Пугачова. Наведвальнікам нашага музея Ганна Валер'еўна вядомая як майстар акварэльнага жывапісу і вышыўкі адвольнай гладдзю. Час ад часу, на аўтарскіх выставах мастачкі (а гэта ўжо 5-й сумесны з Веткаўскім музеем праект) у вітрынах узнікалі і рукавіцы, але былі часцей за ўсё дадаткам галоўнай тэмы.

Сёння, дзякуючы калекцыі аўтарскіх вышытых рукавічак, два дзясяткі пар «вязанак» запоўнілі прастору майстэрні цеплынёй і прадчуваннем свята! Таксама на выставе прадстаўлены елачныя цацкі і паштоўкі 70-90-х гг. з асабістай калекцыі Ганны Валер'еўны.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика