Спасава слабада – адзін з самых паэтычных і маляўнічых гістарычных раёнаў Гомеля, працягнуўся ад княжацкага парка паралельна цячэнню Сожа. Гэта некалькі кварталаў, утвораных вуліцамі Пралетарскай (былой Фельдмаршальскай), Камісарава (Князя Паскевіча), Пляханава (Спасскай), Маісеенка (Палявой), Гагарына (Ветранай), Фрунзэ (Свячной).

З часоў свайго заснавання, а менавіта, з сярэдзіны 18 ст., гэта было месца пражывання рускіх перасяленцаў - стараабрадцаў. Як гэта павялося ў рэлігійных выгнанцаў, рэгулярнаму паселішчу папярэднічаў храм, таму і слабада завецца па прысвячэнню першага Спасскага храма. Пазней тут з’явілася Іллінская царква, якая добра вядома гамяльцам, як самы стары з захаваўшыхся мясцовых храмаў.

Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых "заможных" і "дагледжаных" раёнаў горада, які садзейнічаў фармаванню своеасаблівага іміджа Гомеля, як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і саматужнікаў.

Многія стараабрадніцкія роды ўнеслі значны ўнёсак у стварэнне сённяшняй гомельскай рэальнасці: Рубанавы, Шчакудовы, Рубцовы, Кавалёвы, Швяцовы, Філацьевы... Нашчадкі некаторых стараабрадніцкіх радоў і цяпер валодаюць маёмасцю сваіх прашчураў у Спасавай, а мы з вамі можам павучыцца той заўзятай адданасці, з якой маладое пакаленне імкнецца адстойваць сваё права на гістарычную памяць і гонар пакаленняў.

Выстава - сумесны праект Веткаўскага музея і Гомельскага палацава-паркавага ансамбля; на ёй прадстаўленыя асабістыя рэчы, якія належалі гомельскім стараабрадцам, жыхарам Спасавай слабады. 

Паслядоўна, ад вобраза храмаў да вобраза жылых будынкаў, апавядаецца пра архітэктурны воблік гэтай часткі горада, паказваюцца копіі дакументаў, што зберагаюцца ў архівах Беларусі, Літвы, Расіі. Прадметы археалогіі кажуць пра самы ранні этап існавання слабады - першую палову XVIII стагоддзя. А падборка графічных выяў Ільінскай царквы паказвае мастацкае ўспрыманне храма, пачынаючы ад сярэдзіны ХХ стагоддзя і да сучаснасці.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика