Матэрыялы, з якімі мы прапануем пазнаёміцца ў гэтай публікацыі, былі зафіксаваны падчас экспедыцыйных выездаў 2013 і 2015 гг. на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а дакладней на самым памежжы Гомельшчыны і Браншчыны. Менавіта тут можна пачуць: "Так вон праз тоя поля ўжо і Беларусея!" Натуральна, што традыцыйная культура жыхароў даследаваных вёсак (Новыя Бабовічы, Стары Вышкаў, Віхолка Навазыбкаўскага раёна і Ялоўка Краснагорскага раёна) дастаткова гарманічна ўліваецца ў фальклорную спадчыну Беларусі як па фанетычным, так і па культуралагічным сугуччы запісаных тэкстаў. Асноўная ўвага надаецца каляндарна-абрадавай практыцы як адной з самых архаічных формаў традыцыйнай культуры народа.
На падставе запісаных звестак можна прасачыць ступень захаванасці і актуальнасці пэўных абрадавых комплексаў. Да прыкладу, сярод класічнага шэрагу каляндарна-абрадавай паэзіі дадзенай мясцовасці (Шчодры, Вадохрышча, Стрэчанне, Масленіца, Саракі, Благавешчанне, Ваджэнне і пахаванне стралы (Ушэсце), Юр’я, Вербная нядзеля, Вялікдзень, Радаўніца, Тройца, Яблычны спас, Жніво) ярка выдзяляюцца свай захаванасцю і распрацаванасцю тэкстаў, абрадавых дзеянняў і персанажаў два асноўныя - Шчодры і Ваджэнне і пахаванне Стралы. Другі (Ваджэнне і пахаванне стралы), у сваю чаргу, мае выключную ролю ў абрадавым жыцці мясцовага насельніцтва. Аб гэтым сведчаць як дасканала распрацаваныя сюжэты абрадавых песенных тэкстаў (зафіксавана больш 20 сюжэтаў "стрэльных" песенных тэкстаў), так і шматлікія абрадавыя дзеянні (шэсці ўздоўж і вакол вёскі, карагоды на ростанях і на "рынку", карагоды ў жытнёвым полі, сустрэча некалькіх шыхтоў, абрадавае вырыванне каласоў, "закопванне" стралы, абрадавыя гульні, танцы і г. д.). Выключнасць гэтага свята вызначаюць і самі інфарматары: "А Ушэсце ў нас самае любімае. На Ушэсце абізацельна хадзілі кругом, а тады мы яе (стралу. - П. Ц.) закапывалі, называецца ў нас" (в. Новыя Бабовічы).
Шчодры
Ета Шчодры мы с трынаццатага на чэтырнаццатае хадзілі. Напрымер, прыходзіш. І от, Васіль мой муж. От яму і пают:
‒ Можна вашаму хазяіну спаём песню?
‒ Ну, пажалуста, пойця!
Што ў пана Васіля вумная жана.
Бог яму даў - не завідуйця!
Панове-братцы, дасць Бог і вам!*
Па двару хадзіла - увесь двор красіла.
На парог ступіла - парог (а)бламіла.
У хату ўходзіла - хата сіяла.
Сталы ставіла, пірагі клала.
Пірагі клала - гасцей усё ждала.
- Ну вот, госці дарагія, прахадзіця к сталу!
Наряжаныя ж хадзілі. І казу ж вадзілі: шубку вывернуць, прыдзелаюць рожкі. І казе пелі:
Го-го-го, каза!
Го-го-го, серая!
Не хадзі каза
У Міхайлаўку.
А ў Міхайлаўцы
Усі людзі стрэльцы.
Стрэльнулі казе
У левае уха.
А із правага -
Пацякла юха.
- Го-го-го, каза! Пану-хазяіну пакланіся!
Каза тая кланяецца. Пан-хазяін ужэ даря ёй. І яна кланяіцца. І дзевачке пелі, і мальчыкам пелі. Мальчыкам, напрымер, такую:
Ой, рано-рано петухі прапелі.
Светы вечер добрым людзям!**
А раньшей усех Алёшка ўстаў.
Алёшка ўстаў, звоньком празвоніў.
Уставайце, братцы, да каней сядлаць.
Да каней сядлайця,
З Новым Годам паздраўляйця.
На здароўя!
- З Новым Годам, з новым шчасцям!
А еслі жадныя, каторыя не пускалі. Пад вакном стаяць - у дом іх ня пусцяць. І рассердзяцца, што не адарываюць, дык пелі:
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
** Паўтараецца пасля кожнага радка.
Шчодзер-бодзер,
Хазяін злодзей.
Курэй пакраў,
Пад печ пахаваў.
І бягуць-уцякаць:
Шчодры-бёдры,
Пабілісь вёдры.
Клёпачкі - у печ,
Дай, Бог, уцеч.
Падражнілі хазяіна і бягом пабёглі.
Саракі
На Соракі эта сорак галушак пяклі. Сорак жэ мучэнікаў і сорак галушак. Такіе маленькіе пеклі, кругленькіе, посныя. На вадзічке, солькі там і падсолнечнае масліца. І елі ўжэ первыя спячэш, Богу паклонішся. І мама давала нам, штоб мы з’елі кажды па галушачцы. Штоб Бог здароўя даваў. Качэлі дзелалі. Гумны былі, так мы ў гумнах такую доску, верёвкі вешая. І ребята - на краі, а нас дзевчат пасодзюць усередзінку. І разганяіць. Эта дзелалі, кагда мы па дзвенаццаць-трынаццаць, па чэтырнаццаць лет - дзетвара такая.
Благавешчанне
На Благавешчанне толькі адзін раз запаюць карагоды. Перечерчівалі дарогу. Гребяшок во, вымяць із галавы дзевчата, і дарогу перечерцяць. Напрымер, от на краю вуліца. Штобы нашы ребята к нам, у чужое сяло штобы не шлі. От, перечерцяць хрестом дарогу. От так хрэсцікам, як хрэст. На цэнтры дарогі. Штоб нам нашы рэбята былі. Карагодныя пелі:
У бальшом карагодзіку дзевачкі гулялі.
Лёлі мае лёлюшкі, дзевачкі гулялі. У-у-у!*
А ек адна дзевачка дура здуравала.
Халастога ж моладца ў глазы наругала.
А шолкаву рубашачку на ём папарвала.
Шолкавы засцяжачкі дай парасцягала.
А пайшоў жа той моладзец, пайшоў да заплакаў.
Маць мая матушка, маць мая радзіма,
Нашто ж мяне, мамачка, на горя радзіла.
Чаго ж мене, мамачка, дзевачкі ня любяць.
Пошла ж тая мамачка дзевачку браніці.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
І дзевачкі гуляюць і малодкі. Дак пают:
Што па лугам па лугам,
Па зялёным мурагам.
Што й у лузе каліна. І-і-і!
Чырвона зялёная*.
Разлівалася вадзіца,
Рассцілалася травіца.
Што на той жа травіцы,
Сабіраліс маладзіцы.
Маладыя маладзіцы
І красавіцы дзявіцы.
Сабіраліся дзявіцы
Карагоды вадзіці.
Адна дзеўка крашэ ўсех -
У касе лента шырэ ўсіх.
Следуюшчу карагодную песенку на Благавешчанне пелі. Адзін хлопец ходзя ўнутры і дзелаець што пают. Падойдзе хлопец к каторай (дзяўчыне. - П. Ц.) і выбірае, забірае сабе патом.
Ой, чыей-то ж агарод не гарожаны стаіць.
Лёлі-лёлі, да лёлі, не гарожаный стаіць!
Сам я колышкі цешу, сам гароджу гаражу.
Лёлі-лёлі, да лёлі, сам гароджу гаражу!
Сам гароджу гаражу, бел капусціцу сажу.
Лёлі-лёлі, да лёлі, бел капусціцу сажу!
Хто ж не едзе, хто не йдзёт - пажалуйця ў агарод.
Лёлі-лёлі, да лёлі, пажалуйця ў агарод!
Пажалуйця ў агарод бел капусціцу палоць.
Лёлі-лёлі, да лёлі, бел капусціцу палоць!
Бел капусціцу палоць, бел качянейкаў не ламаць.
Лёлі-лёлі, да лёлі, бел качянейкаў не ламаць!
Качянейкаў не ламаць, красных дзевак выбіраць.
Лёлі-лёлі, да лёлі, красных дзевак выбіраць.
Да абеда сходзяць у цэрькву, а ўжэ абедня атышла і ўсе раўно карагод спаюць, адзін дзень. Патом да самага Вялікадня не пают.
Паставыя песні
Наша мама бывала прядзець, а мы малыя цэўкі сукалі. Дак мама ўжэ паёт, весна ўжэ, праталінка:
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Ой, ты пташэчка-канарэічка,
Ты ж запой рана на праталінке,
Ты ж падай голас чэраз цёмны лес,
Чэраз цёмны лес у Маскву камян-дом.
У Маскву камян-дом жане маладой.
Жана малада атказалася
І з другім ана абвянчалася.
Ета паставая такая песня.
Гуканне вясны
Вясна вясняначка!
Дзе твая дачка Мар’яначка…
Эта вясну так пелі. Зазывалачкі кароценькія такія: "Вясна, вясна красная, прыйдзі да нас з радасцю. З радасцю, з вялікаю міласцю. Са льном высокім, с хлебам абільным". Эта зазывалі так вясну.
Ваджэнне і пахаванне стралы
Шэсць нядзель пают - ад Вялікадня да Ушэсця. І вечарам кагда после работы садзіліса. А да Вялікадня пост.
Ета йшоўшы, йдуць, пяюць. Ішоўшы на цэнтар. Па тры, па чатыры ідуць, ідуць за рукі пабраўшы і пают этыя песенкі пака дайдуць да цэнтра, а потом ужэ ўсё обшчэе - карагод завецца. Харавод, дак карагод, это па старыннаму карагод.
Сіня моречка калыхалася.
Ой, люлі калыхалась…
Дочка ў маменькі красавалася.
Ой, люлі красавалась…
Тромы мыламі умывалася.
Ой, люлі умывалась…
Перва мылечка то бялілечка.
Ой, люлі, то бялілечк…
Друго мылечка то красілечка.
Ой, люлі, то красілечк…
Трэця мылечка то румянечка.
Ой, люлі, то румянечк…
Первым мылечкам набялілася.
Ой, люлі набялілась…
Другім мылечкам накрасілася.
Ой, люлі накрасілась…
Трэцім мылечкам нарумянілась.
Ой, люлі нарумянілась…
І вот дайшлі, напрымер, с адной вуліцы. Паздароваліся ўсе, пакланяліся друг дружке, с празнікам паздравілі. Ну, давайце обшчюю хараводную. І пают:
На вуліцы дзеўкі гулялі, гулялі.
Лёлі рана гулялі, гуля… У-у-у!
Мене, маладую, гукалі.
Лёлі рана гукалі, гукаль… У-у-у!
У мене, маладыя, стары муж.
Лёлі рана стары муж, стары муж… У-у-у!
Стар на вулку не ходзя.
Лёлі рана не ходзяі, не ходзь… У-у-у!
Мене, маладую, не пусця.
Лёлі рана не пусця, не пусць… У-у-у!
Хоць жа і пусця позненька.
Лёлі рана позненька, позненьк… У-у-у!
Хлопцы, дзеўкі розненька.
Лёлі рана розненька, розненьк… У-у-у!
Скрыпкі ж дудкі я найму.
Лёлі рана я найму, я найм… У-у-у!
Танок дзевок сабяру.
Лёлі рана сабяру, сабяр… У-у-у!
Гуляйце ж, дзеўкі, да свету.
Лёлі рана да свету, да свет… У-у-у!
Да позняга абеду.
Лёлі рана абеду, абед… У-у-у!
Патом другія ўжэ: а давайце нашу. Другая ўжэ кампанія. Якую ўжэ, обшчюю ўжэ на штоб спець:
А была ў баріна,
Да была ў баріна,
Была ў баріна харошая жэна.
У-у-у!
А ў лакея,
А ў лакея шчэ й палучшэй за яго.
Ой, гаваріл, барін,
Гаваріл барін лакею свайму:
У-у-у!
- Дай давай лакей.
У-у-у!
Ой, давай, лакей
Давай, лакей, паменяемс на жану.
- Не хачю, барін,
Не хачю, барін,
Не хачю, барін, меняцца на жану.
А тваю жану,
А тваю жэну,
Тваю жану часта ў госці завут.
А маю жану,
А маю жану,
Маю жану на работачку шлют.
У-у-у!
Так я й сам ыду,
Ой, я сам ыду,
Я сам ыду, за сабой жану вяду.
У-у-у!
Карагоды пелі. Сабіраліса с аднае вуліцы ішлі і ўстрячаліся на цэнтры, рынак у нас зваўся. Зато ж і карагод начіналі пець:
Што на нашам на рыначку,
Да на зялёнай да на мураўцы.
Да там гуляла тры нявехначкі,
Чятвёртая заловачка.
Нявесткі заловачку абманулі,
З сабой спаць павялі.
Пайдзём, заловачка, с намі спаць,
Лёлі рана с намі спаць.
Да на цясовую караваць.
А с палночы стук да стук,
Стук да грюк.
А ноччю і дзеўку ўкралі хлопцы з клеці.
Это, карагодамы ходзяць. От запявая - ідут. Прыпеў паёцца разам падхватваіць - астанаўліваюцца. Падхватваюць жэншчыны і разам. Многа пают песен. Да абеда, бывала, работалі. У цэрькву бываіць сходзіт і работаіт катораму, бывае, не было выхадных. А патом у абед сабіраюцца ў часоў адзінаццаць, эта ўжэ дня, сабіраюцца і ідуць с каждае вуліцы стрялой сваёй. Стрялецкія такія пяюць:
Ой, ішла стряла ў канец сяла,
Убіла лебедзя сізакрылага.
Па том лебедзю некаму плакаць,
Адна плакала умывалася,
Дай не даждалася свайго лебедзя.
От такія кароценкія такія, строім ідуць, паюць. А сышліся ўжэ, эта карагодныя пяют, у каргодзе многа пают-пают. Напрымер, эта ўжэ пасяўная канчаіцца. Паследній сеялі кагда-та лён. От, эта мая мама, бывала, запявала:
Ой, ек пасеілі дзеўкі белы лён.
Лёлі-лёлі, дзеўкі белы лён. У-у-у!
Як дзевочы кужаль не ўрадзіў.
Лёлі-лёлі, кужаль не ўрадзіў. У-у-у!
Парень да дзевачкі ў сваты прыхадзіў.
Лёлі-лёлі, у сваты прыхадзіў. У-у-у!
- Ці ты пойдзіш, дзеўка, за мяне.
Лёлі-лёлі, дзеўка за мяне. У-у-у!
- Не пайду я жы, парень, за цябе.
Лёлі-лёлі, парень за цябе. У-у-у!
Чула ж я славачку, парень, пра цябе.
Лёлі-лёлі, парень пра цябе. У-у-у!
Што ж ты ходзіш чяста ў шынок.
Лёлі-лёлі, часта ў шынок. У-у-у!
Што ж ты любіш гарелачку піць.
Лёлі-лёлі, гарелачку піць. У-у-у!
Будзеш мене, дзевачку, панапрасну біць.
Лёлі-лёлі, панапрасну біць. У-у-у!
- Не бойся ж ты, дзевачка, я ж цібя ўряжу.
Лёлі-лёлі, я ж цібя ўряжу. У-у-у!
На вуліцу гуляць праважу.
Лёлі-лёлі, гуляць праважу. У-у-у!
Бывала ўсю вясну пелі. От, на втары дзень Вялікадня, на первы яшчэ не пают карагодных песен вясенніх, а на втары дзень жэ, вечарам. От, кароў жэдзяржалі, я на хутарочку жыла там от пад Кацічавам. Луг быў красівы, рэчка працякала, красівы быў у нас хутарочек, восем дамоў усёга было. І от кароў наша стада прыдут, а мы ешчё карагоды паём і паём.
На раскрэсах устрячаліса. От с той уліцы шлі, от с етай, с той - с усіх свае. С каждае вуліцы шлі. Многа ж было і дзеткі бягаць услед. І дзетачкі ж учыліся, малінькія. Малінькіх усередзінку бралі ў карагод. "Бярыцесь, дзетачкі, за ручкі" - і хараводам. Так, ані ў адну староначку ходзяць, а мы ў другую, у нескалька кругоў, тры кругі.
А еслі мы шлі з Віхолкі ўжэ да й да Кацічава, ідом ужэ стралою. Ідзем і там устрэціліся на краю сяла. Астанавіліся ўсе, паздароваліся, с празнікам паздравілі друг друга ўсі.
А еслі ішлі па сялу, гдзе, напрымер, астанавіліс, напрымер, кала майго двара, я выношу стол, накрываю на стол. Усякае там, ужэ гатоўлюся ж к празніку усё: і выпіўка, і закуска. Штоб кала майго дома папелі. Астанавіліся і харавод водзім і да самага ўжэ вечара. Патом вечарам ужэ ўсе ў стрялу. Сабіраюцца рядкамы ўжэ, за рукі пабяромся, і ідом, і пают ужэ. Закапываць у жыта ідзем, ідзе жыта расце. І кагда ўжэ падышлі с песнямы стралецкымы. Ідут і пяют:
Ой, ня вейце-тка, ветры буйныя.
Ой, люлі, ветры буйны…
Пад мае сені, сені новыя.
Ой, люлі сені новы…
Сені новыя, ясяновыя.
Ой, люлі ясяновы…
А другія пают:
Ой, ты ластаўка ты касатая.
Йа ў лёлі, ты касата…
Ты касатая, валасатая.
Йа ў лёлі, валасата…
Не летай-ка ты па-паз небесью.
Йа ў лёлі, па-паз небесь…
Не вей гнёздышкі па-паў стрэшэнью.
Йа ў лёлі, па-паў стрэшэнь…
Цебе не век, веку здзесь вякуваці.
Йа ў лёлі, здзесь вякуваць…
Толька дзетачак павырашчываць.
Йа ў лёлі, павырашчываць…
Хочют жэ ж штоб дождь пашоў. Усё было такое паверья: нізка лятаіць ластавачка, значыць дожджь будзя. А еслі ана шчэ высако… Не лятай, гаворя, па-паўз небясю, а лучше ж ты ніжэ, дак нам дожджык прыйдзя, Гасподзь Бог пашлець.
І от ужэ, дайшлі так, пелі-пелі. А патом заходзіш у жыта, адна жэншчына каторая. Раньшэ, наверна, каторые старшые, а цяпер я. Заходжу ў жыта. Ну, хлебца такі кусочек так, у платочек і грошы. І вот памолішся, і малітву пачытаіш: "Отчэ наш, іжэ есі на небесі. Да свеціцца імя Тваё, да прыідзет царствіе Тваё, да будзе воля Твая. Яко на небесах так і на земле хлеб наш насушны даждзь нам днесь. І аставі долгі нашы яко жэ і мы астаўляем далжнікам сваім. Не возведзі нас во іскушэніе, но ізбаві нас ат лукаваго. Іба есць сіла і воля, і царсцвіе тваё. І ныне, і прысно, і ва векі вякоў. Амін.
Госпадзі, дай ка нам, Госпадзі, здароўя і радасці і ўсех зямных благ.
Пашоў ты, Ісус Хрыстос, на небяса цягні жыта за каласа. У жыці ж стаю. А мы ў святую зямліцу кладзём клад - хлеб, соль і грошы. Штоб вырастал уражай харошы.
Ты ляці, стряла, да следуюшчяга года. І штоб людзям здароўе было, радасці, і не ляцелі стрёлы ні на гарада, ні на сёла, ні на людзей, ні на ўсё жывое, а ідуць на сухія ляса, на балата, дзе людзі ня ходзяць, пціцы ня лятаюць і зверы не бягуць. Людзячкі, усе здароўя. С празнікам. Мірнага неба, свежага хлеба, чыстай ключавой вады і нікакой бяды, штоб усе беды былі пазадзі". Вырываю і брасаю тры раза черяз сябе. І хлебушэк этат зарываеш. І жыта так во вырываеш дзевяць вот так: восем у пары, а дзевятым каласком завязуваіш у пучочэк. Прыносіш, штоб гразы ўжэ не было, што сюда стрэлы сюда ўжэ не ляцелі, мы ўжэ ж зарылі стралу да следуюшчага года. Дамой прыносім і да следуюшчага года далжна храніцца, штоб граза ўжэ не пападала і к нам. Зарыеш ужэ хлеб і грошы, штоб уражай быў харошы. Зарадзі жыта і пшаніцу, і ўсякую пашніцу. І кагда стрялу ўжэ закапалі, ужэ срялецкіх етых песень, карагодных, не пяюць, а пают жэ ўсякіе, хто какую надумаецца.
Жніво
А первай зажыначак дзелая мама. От завяжа так рож тую ў вузлік - ета астаўляе. І паёт:
Пара, маці, жыта жаці,
Каласок скланілся. У-у-у!
Пара, маці, дочку аддаці,
Голас смянілся. У-у-у!
Ой, жаль-жаль мне вечэрочка,
Ой, што я не гуляла. У-у-у!
Ой, жаль-жаль мне тога парэня,
Што я ж уцеряла. У-у-у!
Чего ж я его ўцеряла,
Ой, што ж не была дома. У-у-у!
Ой, што не была дома,
Да бальна ж нездарова. У-у-у!
Ой, забалела да мая галовачка,
Да й раздумаўшы розна. У-у-у!
А ня гневайся ж мая маці,
Што гуляла позна. У-у-у!
А гдзе хажу ж я, гдзе гуляю -
Добры розум маю. У-у-у!
Кала ціхага Дунаю
Парень коніка поіт. У-у-у!
А конь дарожэньку чует.
Дзе ж мой мілы чернобровы
Ету ноч начует. У-у-у!
Ой, заначует ету ночку
Да й у зялёнам садочку. У-у-у!
Жнець жыта бывала мама мая і паёт. Вязьмо вяжа і паёт:
А мая постаць шырока. У-у-у!
А мая мамачка далёка. У-у-у!
А каб да к етай постаці,
Да мая родная маці. У-у-у!
А я б легла паляжала,
Ана б дажынала. У-у-у!
Ой, рукавок пад бачок,
А другім накроюся,
А я ж нікога не баюся. У-у-у!
Ох, да ні свёкра, ні свякрухі,
Ні дзевяря, ні залоўкі,
Ні дзевярявай жонкі. У-у-у!
І ўсё так кала леса жалі. Эхо… Так красіво, адгалоскі ідуць, еслі пают жнейкі, жэньшчыны этыя. Адна на адном краю ўжо дажынае, друга - на другом. Каждая сваю. Толькі «У-у-у!» слышыцца - эха адгалоскі.
У жніво, у канцэ, абжынкі дзелалі, абеды дзелаюць. Раньшэ не знаю, а мы сноп нажыналі і ў калхоз неслі.
Казка
"Дзелай добря - добря будзе"
Быў голад. А нішчіе хадзілі за хлебам. Нішчі старічок такі хадзіў. У яго пагаворка была такая: "Ой, дзелай добре - добре й будзе". Но вот хадзіў старічок, па міласцінах хадзіў. А етая самая ўжэ, звалась салдатка - муж у салдатах быў. У яе ацец быў багаты, дак зарыты былі ў ямках зярно, мука… Дак ён даў, і яна, салдатка ета, хлеба напякла. Ана ж знала - вот прыдзёт муж дамой, адслужыцца. А старычок зайшоў у хату, а яна хлеб сажала ў печку. Паздароваўся дзед:
- Дзелай добря - добря будзе! Ой, хазяюшка, да столько ж хлябоў! Буду іціць назад (напрымер, от з Бабовічаў, з Віхолкі), абайду ету дзярэўню, пайду ў другую дзяреўню, зайду к цебе. Спячэш і мне краёчэчка даш. Ну, дзелай добре - добре будзе! Зараней благадарю.
І пайшоў. А хлеб пахне ж на ўсю дзяреўню. З трубы, да пахне етай хлеб.
Дзед той ужэ пахадзіў. Многа ж не давалі тагда, а па акрайчыку, ну, корачку такую атрэжаш. Скібачка, скібка называлась. І ў яго сумачка наперадзе із халста пашыта. І ў етай сумачке хлеб тэй. І зайшоў ён к ёй, салдатке етай. А ана і думае: паглядзеў дзед, што многа хлебу саджаю ў печ, дак ён ка мне будзе кажды дзень хадзіць. Давай-ка я яму маленькую булачку, с кулачёк таку, здзелаю. І палажыла туды яд. Ну, хлеб яна дастала, іспекла. Дзед той прышоў:
- Ну, дай жа мне, пажалуста, краёчек, хоць корачку атрэж.
- А сыйчас дам, - кажа салдатка.
- Дзелай добре - добре і будзе, дзетка! - апяць паўтаряя дзед.
Яна булачку тую хлебца аддала яму. Паспасібкаў старычок і пайшоў. Пакланіўся і яшчэ кажа:
‒ Дзелай добря - добря й будзя!
Пашоў старычок. Выйшаў за сяло. Ідзець тот салдат. Раньшэ ж служылі салдаты па дваццаць пяць лет. Ён ужэ адслужыўся і ішоў дамой. Ізмучаны, у абмотках, і ногі ўжо забалелі, пешком так ішоў. Тагда ж нішто не ездзіла, ішлі пяшком. І дайшоў да бярёзак. Тут бірёзачкі такіе на краю сяла. І дзед етай, старічок нішчій, тожа. Паздароваліся:
- Ой, салдацік, ета ты ўжо адслужыўся. Ой, слава Богу! Да ета ж столькі лет!
Здаровенькі! - кажа дзед.
‒ Да, от толькі ж, - гаворя салдат, - умарыўся і есць хачу. Не будзе ў цябе краёчка хлеба? Кусочік хоць?
‒ Ой, дзелай добря - добря будзе! - кажа дзед.
Дзед жэ не знаў, што тая булачка з ядам.
‒ Та я табе цэлую булачку дам. Мякенькага. Толька вот із печкі, - кажа дзед.
Ён, салдат той, сеў і з жаднасці з’еў тую булачку зразу. Паспасібкаў ён дзеду. Дзед падняўся і пашоў у другое сяло. А таму салдаціку асталося тры дома дайсціць і ў свой двор папасць. Толькі на парог ён прыйшоў, а жана рада. Вот бы к яму, абнімаць яго, цалаваць. То дваццаць пяць лет жа ня відзеліся. А ён:
- Ой, жывот баліць!
‒ А што? - гаворя жана.
‒ Да вот, я ў сухамятку хлеба з’еў.
‒ Можа, той дзед даў табе хлеба, што "дзелай добря - добря будзе!" гаварыў?
‒ Да.
І толькі он сказаў "да", у яе серца разарвалася. Яна ж паняла, што яна атравіла мужыка. А ён ат яду ўпаў. Во і ўсё.
Дваццаць пяць лет праслужыў, а яна такое ўтварыла. Жалка ей акраічка таго была, дзеда хацела атравіць. Так вот палучыла. Дзелай добря - добря і табе будзе! Нікагда не нада дзелаць плахога. Дажа ўрагу. Врага напаі, накармі, у дарогу дай, тагда ўраг немножка хоць адступіцца.
Дзевяноста дзевяць гадоў без аднаго дзедушка стары ў нас жыў. Дзед Панцілей. Школа ў нас была ў Віхолкі начальная, атаплівалася торфам да дравамы. І дзед еты быў стораж у школе і істопшчыкам. І вот кагда на перяменке, штоб мы не балаваліся, нікуды, ні на рэчку, не пабеглі. Дзедушка пасадзя нас на лавачкі і давай сказкі нам расказваць. І я запомніла эту сказку. Ён быў родам із Ушчэрп’я, эта Клінцоўскі раён.
Пазаабрадавая лірыка
Із-за леса, із-за гая голубі вылетают,
Незаметна, незаметна годы пралетают.*
Ой, не зная, не ведая мой бацька старэнькі,
Як праходзяць да пралятаюць годы маладзенькі.*
Запрягайце, бабы, коні, коні вараные,
Да й паедзм даганяць годы ж маладые.*
Ой, дагналі ж мы свае годы да на старом мосці,
Верніцеся, годы, к нам хоць раз у госці.*
Не вароцімся ж назад, німа ў нас такога,
* Пазначаныя зорачкай (*) радкі паўтараюцца двойчы.
Нада ж было шанаваць як было здароўя.*
Із-за леса, із-за гая голубі вылетают,
Незаметна, незаметна годы пралетают.*
Я дак люблю такія песні, што рэбята раньшэ пелі:
Эх, палюбіл всей душой я дзевчонку,
З а её я гатов жызнь аддаць.
Ой, для неё разукрашу святліцу,
За такую - пастаўлю краваць.
А на краваць дам лебяжію перыну
І кавёр раздушыстых цветоў.
Ой, разукрашу цебе как карціну
І всё ето аддам за любоў.
Ой, накупляю ж калец і браслетаў
І куплю залатые часы.
І ўсё ж аддам я цібе, дарагая,
Для паддзержкі тваей красаты.
Чудный сад пасажу над рекою,
А в том саду будзе пець салавей.
Эх, пад душыстаю веткай сірені
Целаваць цебя буду нежней.
Сабяру сваю важну ватагу
І аграблю я сто гарадоў,
А я с дабычей назад вазврачуся
І всё эта аддам за любоў.
А еслі ж у душу самненья ўкрадуцца,
Да й красавіца мне неверна.
А пака за неё весть мір садрагнёцца,
Ужаснёцца і сам сатана.
Ой, Госпадзі, прасці! Не ў хаці памянута (Хрысціцца перад іконай. - П. Ц.)
Прыпеўкі
Стаўце ушкі на макушкі,
Слушайце внімацельна.
Прапаю я вам частушкі,
Будзет замечацельна.
Мілы ў армію ушол,
Я ў акошка глянула.
С той пары мая любоў
Ні цвіла, а вянула.
Выхажу я танцаваць,
Так лягко і проста.
Я жалаю ўсем пражыць
Лет да дзевяноста.
Правадзіла я мілога,
Правадзіла ў армію.
Правадзіла на граніцу,
На самую дальнюю.
* Пазначаныя зорачкай (*) радкі паўтараюцца двойчы.
Правадзіла я мілога
І сказала "ў добры пуць".
За любоў дару платочек,
За ізмену - пуля ў грудзь.
Ранше дзевачкі платочкі вышывалі хлопцам у армію. Абводзілі зубчыкамы красіва, па трёх ражках абводзілі. А парень берёг тот платочек, штоб назад вярнуўся с этым платочкам.
Я вот, с парнем устрэчаліся тры года. І вышыла я яму платочык, а не палучылася ему аддаць. І вот расталіся мы с тым парнем. Не судзьба, навернае.
Запісана ў 2015 г. у в. Віхолка Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл.
ад Ніны Іванаўны Пастушэнка, 1939 г. н.
***
Шчодры
У Шчодры трынаццатага января. Самы сабяромся і ў кажны двор, у хату заходзім, кажам:
- Святы вечар добрым людзям! Каму вам пець?
Там скажуць, напрымер, Івану, Раману, Ніні. Мы тагды як каму скажуць, так мы ўсім папяём. Кажнаму аддзельную. Хлопцу, дак дарагая песня была, дорага стоіцца, ета "Рай коню" пелі:
Молод Пецячка за сталом сядзіць.
Рай коню!
Рай канюшачку пад кавалерам Пецячкай!
За сталом сядзіць, лістанькі піша.
Рай коню!
Рай канюшачку пад кавалерам Пецячкай!
Лістанькі піша да горада шле.
Да горада шле, да атца, да маці.
Рай коню!
Рай канюшачку пад кавалерам Пецячкай!
Да ўсяго роду к новаму году.
Рай коню!
Рай канюшачку пад кавалерам Пецячкай!
Мы цябе, Пецячка, не зневажалі.
Рай коню!
Рай канюшачку пад кавалерам Пецячкай!
Не зневажалі, паздараўлялі.
Рай коню!
Рай канюшачку пад кавалерам Пецячкай!
З атцом, з мамачкай, з краснай дзевачкай.
Рай коню!
Рай канюшачку пад кавалерам Пецячкай!
За стол пасодзюць. І грошай давалі, і па стопцы, штоб нам цяплей было. І дзеўцы пелі аддзельную песню:
Красна Кацячка па саду хадзіла.
Кацячка!
Кацячка пані, гавары з намы ж ціхенька!*
Па саду хадзіла, краскі зрывала.
Краскі зрывала, у калыску клала.
У калыску клала, вяночык віла.
Вяночык віла, прыбіралася.
Прыбіралася, у цэрькаўку пашла.
Так, папы, дзякі дзіваваліся.
Дзіваваліся, папыталіся.
Чыя та дачка, звычна паначка.
Ой, чы папова, ці каралёва.
Я не папова, ні каралёва.
Звычна паначка, Йванава дачка.
Было такое, што бульбу давалі, картошку. А бывалі, што замыкаліся. Так мы кажам: не дурыця бабы, пашліце ў другую хату.
"Вумную жану пелі", ета хто жанаты.
Пчалам пелі песню нейкую. Яе мала пелі, так ня ўсю помнім:
У пана Івана пасярёд двара стаіць вярба,
Што ў той вярбе дуплё,
Што ў том дупле пчалы вядуцца…
Матка наша пякла бліны на Шчодры трынаццатага, уранні. Первы блін - на кут. Астальные ўжо ў стопку і елі. Мы паходзім у шодры, прыбягам дамоў за тэй блін, за палу і к суседзям, што гамоняць. Еслі харашо гамоняць, значыць я і харашо замуж пайду, і харашо буду жыць. Еслі плоха - значыць, і плоха жыць будзя.
Тады пабегаем на Шчодры, прыбяжым на хвацеру, здзяём рызіны і кідаем церяз забор, куды ета рызіна наском упадзе, у тэй бок і замуж пойдзеш. Слухалі, дзе сабака загаўкае, у якой старане, туды і пойдзеш замуж. Лажыліся спаць і загадывалі, калодзезь пад галаву. Лажылі так во калодзезем спічкі пад галаву, пад падушку і прыгаварывалі: "Мой сужаны, пріязджай каня ў калодзезь паіць". І каго я ўбачу, то будзе сужаны, у ва сне пабачу. Грябяшок здымалі, усі дзеўкі, у ночвы клалі і палалі. Глядзелі чый первы выскача.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Масленіца
Перяд постам маслянная і гукалі вясну і песні пелі:
Як выйду я, да як крыкну я,
А ты дагадайсь.
Дагайся да з вялікія дай дарожачкі,
Ка мне паспяшайсь.
Паспяшайся да ка мне, ка мне да вечарочкам,
Перяначуй ночку.
Па дворах на маслянну гулялі, гармоні былі. Красівыя сарочкі надзенем, запінкі надзенем, сапагі надзенем, платкі завяжым і па вуліцы ат аднае хаты. А, от вы пазвалі нас масленную спраўляць, і па сялу йдом. А лужы ж бальшыя, гармонь жа йграя з бубнам, дак мы па лужах как трахнем усі бабы, так еты ўсі брызкі і на нас, і на гармоню. Так красата была. Карагоды на Масленку не водзяць, ета закон такі. А карагоды толькі после Паскі. Еста ж патом пост. Так па хатам толькі пелі сціхі духоўныя.
Ваджэнне і пахаванне Стралы
Вясна прыходзя, вясной начынаюць стрёлы вадзіць. Ад Паскі да самага Ушэсця пяюць стрялу і карагода. Усе сабіралісь і дзеўкі, і бабы:
Сіняя ж моря, сіняя моря раскалыхалась.
Лёлюшкі, лёлі раскалыхала…
Я ж маладая, я ж маладая разгулялася
Лёлюшкі, лёлі разгуляла…
Разгулялася, разгулялася, развесялілася.
Лёлюшкі, лёлі развесяліла…
На мяне свёкар, на мяне свёкар тры журьбы журя.
Лёлюшкі, лёлі тры журбы журь…
Нелюбы дружок, нелюбы дружок плётку гатуя.
Лёлюшкі, лёлі плётку гатуй…
Свёкрава журьба, свёкрава журьба на серцы ныя.
Лёлюшкі, лёлі на серцы ный…
Нелюбога плётка, нелюбога плётка на плечках сіня.
Лёлюшкі, лёлі на плечках сінь…
Карагодаў багата пелі, не перашчытаеш:
Ой, на нашай на вуліцы
На зялёнай на мураўцы
Там гуляла тры нявехначкі,
Чацвёртая заловачка.
Нявехначкі заловачку падманулі,
З сабой спацькі палажылі.
У гародзіку-садзіку, на зялёнай траўцы,
Лёлюшкі лёлюшкі, на зялёнай траўцы.
Там гуляў моладзяц харошы, прыгожы.
Лёлюшкі лёлюшкі, харошы прыгожы.
Харошы прыгожы Слаўка Ніякалаявіч.
Лёлюшкі лёлюшкі, Слаўка Ніякалаявіч.
Пісаў лісты граматы на белай бумазі.
Лёлюшкі лёлюшкі, на белай бумазі.
Здзелаў пісёмушка да роднага бацюшкі.
Лёлюшкі лёлюшкі, до роднага бацюшкі.
- Бацюшка радзімой мой, таварышы жэняцца.
Лёлюшкі лёлюшкі, таварышы жэняцца.
Таварышы жэняцца, мне молайцу хочыцца.
Лёлюшкі лёлюшкі, мне молайцу хочыцца.
- Жанісь-ка, мой сынку, бяры сабе жонку.
Лёлюшкі лёлюшкі, бяры сабе жонку.
Бяры сабе жонку, ня дзевачку - удоўку.
Лёлюшкі лёлюшкі, ня дзевачку - удоўку.
- Бацюшка радзімой мой, то мне не жана будзя.
Лёлюшкі лёлюшкі, то мне не жана будзя.
То мне ня жана будзя, двару ня хазяйка.
Лёлюшкі лёлюшкі, двару ня хазяйка.
Двару ня хазяйка, каморам ня ключніца.
Лёлюшкі лёлюшкі, каморам ня ключніца.
Каморам ня ключніца, гасцям ня прыветніца.
Лёлюшкі лёлюшкі, гасцям ня прыветніца.
Гасцям ня прыветніца, са мной ня саветніца.
Лёлюшкі лёлюшкі, са мной ня саветніца.
Эта ў карагодах вясной пелі. Як Паска пройдзя. Эта не страла, а страла во якая:
А мой татачка-салавеячка.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, салавеячка.
Ня ддай мяне дай за старага.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, дай за старага.
Ні за старага, ні за малага.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, ні за малага.
Ой, аддай мяне куда хочыцца.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, куды хочыцца.
Ой, аддай мяне за таго дружка.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, за таго дружка.
За таго дружка, дружка роўнага.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, дружка роўнага.
Дружка роўнага, палюбоўнага.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, палюбоўнага.
Ой, ты ластаўка ты касатая,
Ты касатая, кудряватая.
Не лятай рана па паўстрэшайку,
Ты ня вей гнязда із саломачкі,
Із саломачкі, проціў зімачкі.
Ой, што пеўнейкі з гнезда ўпадваці.
Лучшэ лецечка перялетаваць.
Ой, павейце ка, ветры буйныя.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, ветры буйны…
Ветры буйныя, палудзённыя.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, палудзённы…
У мае сені, сені новыя.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, сені новы…
Ой, вароцячкі пацісовыя.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, пацісовы…
Вы скалыхніця бела полага.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, бела полаг…
Вы разбудзіця майго мілага.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, майго мілаг…
Ой, міленькій чарнабрывенькій.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, чарабрывеньк…
Ой, усю ноч не спаў, на часах стаяў.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, на часах стаяў…
Ой, на тых часах, на каловары.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, на каловар…
Калаворчыкі да ўсё крэпкія.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, да ўсё крэпк…
Перяменачка да ўсё рэдкая.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, да ўсё рэдк…
Перяменачка, красна дзевачка.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, красна дзевачк…
Перямяніла добра молайца.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, добра молайц…
Добра молайца, майго мілага.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, майго міла…
- Ой, чаго, мілы, доўга сердзішся.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, доўга сердзіш…
Ой, чаго ка мне ня загленішся.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, не загленіш…
- Ох, і рад бы я завянуціся.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, завярнуць…
Паміж нас ляжыць змяя лютая.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, змяя лют…
Змяя лютая, падкалодная.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, падкалоднай…
Падкалодная, сястра родная.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, сястра роднай…
- Ты вазьмі кап’ё, кап’ё войстрая.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, кап’ё вострай…
Закалі змяю, змяю лютую.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, змяю лютуй…
Змяю лютую, падкалоднаю.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, падкалоднай…
Падкалоднаю, сястру роднаю.
Хе-е-е-е! У-у-у! Лёлі, сясру роднай…
Услоньчык ставілі і пряла, і дрямала. А ета жэньшчына, што пряла, дряма называлася. І пелі дряму:
Не дрем-дрёма,
Ня дрём-дрёма задрямала.
Пад белаю,
Пад белаю кудзеляю.
Устань, дрёма,
Устань, дрёма, прабудзіся.
Выйдзі на двор,
Выйдзі на двор, прахадзіся.
Ужо ж твой, дрёма,
Ужо ж твой, дрёма, свёкар едзя.
Свёкар едзя,
Свёкар едзя - сорам будзя.
Я свёкаркі,
Я свёкаркі ня баюся.
Я с кукішам,
Я с кукішам паднясуся.
Ужо ж твой, дряма,
Ужо ж твой, дряма, мілы едзя.
Мілы едзя,
Мілы едзя - сорам будзя.
Я ж мілога,
Я й мілога пабаюся.
Я с проснічкам,
Я с проснічкам паднясуся.
Кажна скрысення ад Вялікадня да Ушэсця стралу пелі. На Ушэсца, ета завецца Вазнясення, хаваім стрялу.
Браліся за рукі ў тры шарэнгі. Ад магазіна і пайшлі кругом сяла, от ад магазіна, тады вон Камянка, вон туды на Красную Гару і па сялу, укруга хадзілі і патом у жыта. І цыганя бегалі. І ў жыта і там цыганяй закапаюць. Не закапаюць, а гаворка такая. А стралу ета песні пелі.
З цыганямы дзелаюць стрялу. На Ушэсця. Надзяюцца ў тряпкі. Рубашку рваную адзелі, чабаты на ногі рваныя, на галаву шапку рванаю. І цыганка ў саяні рванам. За дзяцямы з палкай бягуць, машыны астанаўляюць, а шахвяры ўжо даюць грошы.
А патом мы ідом у жыта і пяём, і скачам, і ў карагод пяём, і гармонь. І да вечара гуляям. А калісь мы дзеўкамы былі, жыта стаіць, мы жыта рвалі ў косы, штоб хлопцы за намы бегалі. Косы ж бальшыя, і такія сцёшкі па самыя пяты. І штукі тры, жыты етыя атарвома ў косы, штоб хлопцы любілі.
Прыпеўкі
Напіласа ж я,
Не за ваша ж я.
У мене курка была,
За яечка піла.
Апілася, пілася,
Я ў матушку ўдалася.
Я прапіла хатку,
Шчэ й цыбулі грядку.
Тупаці, тупаці,
Да дайце дзеўкі шчупаці.
Дзеўкі не даюцца,
Кулакамы б’юцца.
Ох, падружка, не дай Бог,
Чужа серца любіць.
Ад суботы да скрысення,
Дак і серца баліць.
Пазаабрадавая паэзія
В садзі груша расла, в садзі вырасла,
На вісокі цярём пахілілася.
На вісокі цярём пахілілася,
На вісокі цярём шчэ й на вуліцу.
Там гуляла Маша позна з вечара,
Зажыгала свячу з воску ярага,
Ажыдала молайца разудалага,
Дай Ванюшаньку кучарявага.
Застучала, загрючала па дарожаньцы,
Ой, ці воры ідуць, ці разбойнічак.
Ой, прыйшоў да к Машы палюбоўнічак.
Зап. у 2013 г. у в. Ялоўка Краснагорскага р-на Бранскай вобл.
ад Марыя Яўхімаўны Асіпенка, 1939 г. н.,
Анастасіі Усцінаўны Прышчэп, 1935 г. н.,
Марыі Стэфанаўны Мельнікавай, 1927 г. н.,
Марыі Дзмітрыеўны Дошынай, 1940 г. н.,
Марыі Міхайлаўны Яцковай, 1938 г. н.
***
Шчодры
У нас на Шчодры ходзяць. Дзявоцкія былі і хлапчацкія. Адзін дзень дзеўкі шчадраваць ходзяць, другі дзень - хлопцы. Дзеўкі на втары дзень Шчодраў.
Хазяіну пелі "вумную жану":
Што ў пана Вані вумная жана.
Бог яму даў. Не завідуйця, панове-братцы, дасць Бог і вам!
Па двару ідзець, як пава плывець.
На ганкі ходзя - ганачкі свеця.
У хату ўвойдзя - свечачкі загаряцца.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Дзеўкам пелі:
Красна Анячка па саду хадзіла.
Анячка!
Анячка-пані, гавары з намы ж ціхенька*.
Па саду хадзіла, краскі зрывала.
Краскі зрывала, вяночык віла.
Вяночык віла, у цэрькаўку ішла.
У цэрькаўку ішла, прыбіралася.
І хлопцам пелі:
Молад Васячка каня сядлая.
Рай коню!
Рай конюшочку пад кавалерам Васечкам*.
Каня сядлая, з двара з’яжджая.
Пад’яжджая ён пад Ялін-горад.
Выходзяць к яму купцы таргаўцы.
Было і пра пчолы пелі, але ж не помню, там якея "рай расступіся… ". Але ня ўмею.
Вот шчас, напрымер, Шчодры. Шчас ідуць хлопцы. Збіраліса сколькі ё. Дзесяць - дак дзесяць, пяць - дак пяць. Перядзяваліся, хто ў што. Хочаш і ў дзірявае панадзяёмся, хочаш сажай вымажашся. Казу надзявалі: шубу выварачаюць, сажаю вымазваліся, каб не ўгадаць. А рогі, хто з чаго зматае: хто з бумагі, а хто із чаго. Звязду рабілі і хлопцы насілі. Дзеўкі звязду не насілі.
Куцю тры разы варылі. Посная і багатая былі. Обшчэм тры раза нада варыць. Як посная, алей лілі. Вынялі і ставілі на стол. Сянца трохі кладзеш, а тады куцью. Кароўка калісь была, дак карове аддавалі тое сена, каб малако давала, каб здаровыя былі. Вечарам куцью елі. На багатую куццю, дак завеш мароз:
- Мароз, мароз! Хадзі к нам кашу есць. Не марозь маіх цвятоў, не аббівай цвятоў!
Тры раза так казалі. Падходзіш і к вакну, і гаворіш.
Аставалася калі куцья, так курям аддавалі, штоб неслісь. Высыпалі курям.
Багацую куцью на Шчодры варыш.
Вербная нядзеля
Вербачкі ў цэркві свяцілі і прыносілі дамоў. Вербой білі адзін аднаго і прыказувалі:
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Верба сцыць,
Бог прасціць.
Не ўмірай,
Вялікадня дажыдай.
Умрэш -
Вялікадня не дажджэш.
Юр’я
На Юр’я кароў выганялі первы раз. Выганялі з вербачкай, што ў скрысення перад Паскай свяцілі.
Тройца
На Тройцу явара свяцілі. І хто там якія травы хоча. На вокны ставілі еты явар, ета ўсё штоб маланія не бліскала. І стаіць сколькі хочаш.
Ваджанне і пахаванне Стралы
Як толькі Паска кончыцца, так і пачынай карагоды вадзіць, у другое скрысення ўжо начынаім стрялу. І ў нас стрялу вадзілі так: бяромса за рукі, у дзве стрялы, у два канцы. І мы хадзілі кругом сяла. І пелі: "Ляці стряла ўдоўж сяла… " Тады былі етыя рынкі (месцы збору моладзі для гульняў. - П. Ц.), усюды ж маладзёж была, было рынкаў сем штук. Ідом кругом сяла, там гармоня іграіць. Нас паглядзяць, мы людзей паглядзім. Ідом, ужо знаім, дзе стряла, у нас астаноўка там. Гульня такая была, там ужо гармонь. Прыйдзеш сюды, на свой рынак, к нам гармонь ідзець. Танцавалі, гармонь іграла, а мы танцавалі на рынку. Кракавяк танцавалі, у нас ён самы любімы. Страданія… У мяне хазяін быў дак іграў і кракавяк, і страданія, і барыню, і сербіянку.
Стрялу кажда скрысення кругом сяла вялі. Маладзёж сабіраецца кала клуба і пашлі кругом сяла. І так да самага Ушэсця. А Ушэсце у нас самае любімае. На Ушэсце абізацельна хадзілі кругом, а тады мы яе (стралу. - П. Ц.) закапывалі, называецца ў нас. Хадзілі закапываць ідзе жыта. Дзе жыта, там танцавалі, ігралі. Нічога не закапывалі, а так, у разгаворы. У полі вадзілі карагоды і тамака мы ўжо ў сваё валоссе, ну, дзеўкі ж былі, дак косы такіе плелі, дак у касу ўжо жыта ўплятаеш, штукі тры. Усё ж як па-старыннаму. Пелі песні. Эта карагодная:
Ой, па морю, морю сіняму.
Лялея вада на море!*
Там плавала стада лебядзіная.
Ой, прыплыў і к гусачцы серы селязенька.
Узяў сваю гусачку за правая крыльца.
За правая крыльцо, за сызая пярцо.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
А ету пелі, што ў стрялу ходзяць:
Вы ня вейце-ка, ветры буйныя,
Хе-е-у-у-у! Лёлі, ветры буйный…
Ветры буйныя, палудзённыя…
А эта ек кругом ідуць і пеюць:
Што й пад Кіевым, пад Чарнігавым.
Хе-е-у-у-у! Пад Чарнігавым…
І такі карагод пелі. Адна баба сядзела дрямала і пряла. А ўсе кругом пелі:
Ой, дрём-дрёма.
Не дрям-дрёма задрямала.
Пад белаю.
Пад белаю кудзеляю.
Устань, дряма.
Устань, дряма, прабудзіся.
Выйдзі на двор.
Выйдзі на двор прахадзіся.
Паглядзі ка, дрёма.
Ах, твой свёкарка е-едзя.
Свёкар едзя.
Свёкар едзя - сорам будзя.
А я свёкаркі.
А я свёкаркі не баюся.
І з кукішам.
І з кукішам паднясуся.
Тады яна яму сцеля. Ета ў карагодзе мы гуляем. І сцеля яму пасцель, кірпіч пад голаву.
Я ў Ялоўцы вадзіла стрялу, была шчэ маладая, маленькая. От после Паскі да Ушэсця. Шчас у нас кончылас страла. (Апытанне праводзілася ў маі 2015 года, пасля свята Ушэсце. - П. Ц.)
Запісана ў в. Новыя Бабовічы Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл.
ад Анастасіі Рыгораўны Бяляевай, 1942 г. н.,
перасяленкі з в. Ялоўка Краснагорскага р-на Бранскай вобл.
(у в. Новыя Бабовічы пераехала пасля замужжа ў пачатку 1960-х гг.)
***
Шчодры
На Шчодры хадзілі, песні пелі. Шчадравалі жэншчыны, маладыя, па сямнаццаць лет, дзевушкі. Сабіраюцца па чалавек сем і ходзяць. І давалі сало кускамі, і семечкі, і деньгі давалі. Заходзім у хату і гаворым: "Добры дзень, ці добры вечар".
Ваджэнне і пахаванне Стралы
Хадзілі пелі: пабяруцца за рукі і ідуць па сялу дзелаць старца і старчыху. Надзявалі мужчын у жэнскае, жэншчын у мужское, панакрашваюцца, ідуць і здароваюцца з тым, каго ўбачаць. Ішлі ўздоўж, вадзілі хараводы. Такі закон быў: пясок уверх падкідвалі, шоб лён радзіў, чый вышэй лён, падкіне зямлі. Адзяваліся чыста адзежду празднічную. Старчысе адзявалі плацье, рубаху вышываную, рукава такія самыя вышываныя. Багата сабіралася народу стрялу вадзіць і пелі:
Ішла страла дай удоль сяла,
Я гуляю дай удоль сяла…
Зап. у 2015 г. у в. Стары Вышкаў Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл.
ад Надзеі Іванаўны Кароткай, 1933 г. н.
***
Шчодры
Трынаццатага вечарам хадзілі ў шчодры. Адзявалі рубашкі вышываныя з рукавамі дліннымі, хвартухі павязвалі, юбкі шырокія адзявалі, платкі такія белыя, чорныя з мохрамі. Прывяжуць рогі на верх, шубу адзенуці навыварат, вот і каза. Каза тожа пела, танцавала, прасіла калбаскі.
Ваджэнне і пахаванне Стралы
На стрялу песні пелі, старцоў наряжалі, мужчын у жэншчыну, жэншчыну ў мужчыну, з палкамы хадзілі. На Ушэсце хадзілі, перад Тройцай у паследні чэтверг. Вдоль деревні з аднаго края і з другога края, встрэчаюцца адны з адной, другія з другой. Гуляем, пяём, танцуем, водкі купім, закускі. З двух старон бегалі старцы, ганялі дзяцей палкамы, шуцілі. Вадзілі хараводы, песні пелі за рукі ўзяўшыся, кругом так.
Зап. у 2015 г. у в. Стары Вышкаў Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл.
ад Таццяны Іванаўны Гуцавай, 1939 г. н.
***
Шчодры
Куццю варылі на Раство. Станавілі на кут зваранную, сено лажылі пад чыгунок. Вечарам яе елі. Мароза звалі: "Мароз, мароз, хадзі куццю есці, да не марозь грэчкі". Перад Раством, Хрышчэннем і Шчодрамі варылі куццю. На Раство - посная, Шчодры - багатая, Хрышчэнне - простая. Куццю аддавалі курям, як застанецца. У калясо пасыпасі гэту куццю, шоб куры нясліся. На сено, што пад куцьёй ляжала, сажалі курей, шоб курка харашо выводзілася.
Чэтырнаццатага чысла і з козамы ходзяць. Сабіраліся старшыя дзяўчаты і хадзілі ў шчодры. Заходзілі, песні пелі. Нарядзяць казу, рогі дзелаюць з бумагі, шубу вывернуць навыварат. Каза на каленкі падае, па хаце ходзе і кругом хазяіна хадзіла і ўжэ:
Го-го-го, каза!
Го-го-го, сера!
Не ходзі, каза, у цёмные леса,
У цёмных лясах - чатыры стрэлка.
Стрэльнулі казе ў левае уха,
А з левага уха пацякла юха.
А ты, механош, дуй казе пад хвост,
А ты, каза, не лянісь, хазяіну ў ногі пакланісь.
І каза пашла на каленках к хазяіну і шоб ён угасціў яе.
Вадохрышча
На Хрышчэнне свяцілі ваду. Насвецяць вады, у каго доўга стаіць яна ўжо, як похараны, нясуць свячоную ваду, так папы кажуць, і той вадой ужэ пырскае. Хату пырскаюць тады, як прынясуць ваду, і ў хаце, і ў сараях пырскалі, шоб у дварэ было ўсё харашо.
Стрэчанне
Стрэчанне - зіма з летам сустракаецца. На Стрэчанне свяцілі ў цэркві свечкі. Прынясуці дамоў і запаляць, каля іконы свечачку.
Саракі
На Соракі галушкі дзелалі, пякуць. З цеста качалі маленькія галушкі. Трэба сорак галушак. Самі елі, а то курям кідалі.
Вербная нядзеля
Вербу свяцілі на вербнае васкрэсенье. Дамой прыносяць гэту вярбу, на куццю ложаць, да другога года ляжыць, тады можна спаліць.
Вялікдзень
На Паску і яйца варяць, і сала, і пірагі пякуць. На чацвер кажуць чысты, нада убрацца ў калідоры, памыць. Перад чыстым чацвяргом яйца паставяць, солькі насыплюць, яйцо абычнае кладуць некрашанае. Красілі яйца перад самай паскай. Вялікодная субота была перад паскай. Красілі яйца красным цветам, цыбулі шалухой. Паскі пяклі. Хадзілі свяціць паску ўночы. Бралі свяціць паску, яйцы, масла і сала, што ёсць у каго, то і бралі. Свечку ў паску ставілі і свяцілі. Свечку запаленую да двара нясуць, шоб не патухла. Прыдуць дамоў да паставяць у куце.
Радаўніца
На Радаўніцу тожэ цыбульнікам красілі яйцы, як застанецца. На храсты вешалі раней рушнікі. Кожны год вешалі на Радаўніцу.
Ваджэнне і пахаванне Стралы
Сабіраліся на празднік у четверг на Ушэсце. Сабіраліся во еты во празднік да з сяла Зубрыца да прыходзілі ў наш край уперадзі. Надзяваліся, хто ў дзевак, хто ў мужчын. Пелі па сялу, і танцавалі па сялу і людзей сустракалі. Две жэншчыны перадзяваліся, мужчыны не хадзілі. Шлі з двух канцоў, пелі карагод, прыходзяць і становяцца.
Ішла страла, у канец сяла,
Уздоўж вуліцы, кала кузніцы.
А ў кузніцы кавалькі куюць,
Кавалькі куюць да сябе прызываюць.
Тройца
На Тройцу ў цэркаў ходзяць, у суботу перад Тройцай ламаюць то сярэні, то бярозы, асіны. Ветачка, какаток. Цвяты свяцілі на Тройцу. На дварэ вешалі ветачкі.
Жніво
Хадзілі ў жніво, дзелалі зажынкі. Любая жэншчына ішла зажынаць. Зажыналі і снапы дзелалі. Дома зажнуць, зделаюць хрэсцікам, за ікону пасодзяць эты крэсцік.
Закончвалі і гаварылі ўже абжынкі. Як у дварэ жалі, так ужэ каласкоў сколькі завяжэш, што-небудзь пакладзеш крошку ужэ, ці хлеба крошачку ці што. Зверху завязвалі каласамі.
Яблычны Спас
На Спаса свецяць яблакі. Тым есць да Спаса не нада, у каго мёрлі дзеці. Не нада есці яблака, пакуль ужэ не пасвецяць.
Ад пажару
Як пажар, выносяць ікону, і жэншчына з іконай кругом етого пажара абходзіць, ці адзін, ці тры разы. І пажар гэты ўціхае.
Зап. у 2015 г. у в. Новыя Бабовічы Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл.
ад Анастасіі Іванаўны Пуставойтавай, 1932 г. н.