«Батлейка НОН-СТОП» — агульнае дзейства, калі бесперарыўна з 11:00 і да 17:00 мы РАЗАМ створым унікальную хатку-батлейку для паказу спектакляў і апранем батлеечных герояў!
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 23 снежня (нядзеля) 2018 г., 11:00 — 17:00 (да удзелу можна далучыцца ў любы час)
Кошт: 2 р. 00 к.
Узрост удзельнікаў: усе, ад мала, да вяліка
З сабой мець: перакус на антракт, добры настрой і ўсмешку
Тэлефон для даведак: +375 232 75-88-86
Ці даўно вы былі ў тэатры? А можа самім стварыць тэатр? А хто ж тады будзе будаўніком, кіраўніком, акторам, а хто гледачом? Калі вы задалі сабе такія пытанні і хочаце знайсці на іх адказы, то філіял Веткаўскага музея ў Гомелі і Гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя «Талака» запрашаюць вас прыняць удзел у стварэнні тэатра «Батлейка».
Дзеянне першае!
- 11:00 — Распіццё зёлкавай гарбаты і знаёмства адзін з адным і з традыцыйнай беларускай батлейкай;
Дзеянне другое!
- 11:30 — Выраб хаткі-батлейкі па матывах традыцыйнай драўлянай архітэктурнай разьбы Гомельшчыны;
Пашыў традыцыйнага адзення для герояў батлейкі — Цар Ірад, Воін, Рахіль, Анёл, Чорт, Смерць, Мужык, Баба, Каза, Габрэй; - 14:00 — Антракт;
Абедзенны перапынак з развучваннем калядных песень;
Дзеянне трэцяе!
- 14:30 — То будзе працяг другога дзеяння…
Дзеянне чацвёртае!
- 16:00 — Прэм'ера! Паказ традыцыйнага батлеечнага спектакля «Цар Ірад» і інтэрмедый «Мужык і баба», «Антон з казой і Антоніха», "Карчмар Бэрка і Мужык» на жывой палесскай мове жыхароў вёскі Сіманічы Лельчыцкага раёна.
Фотасправаздача
23 снежня 2018 г. у філіяле Веткаўскага музея напрацягу цэлага працоўнага дня супрацоўнікі разам з наведвальнікамі зрабілі сваімі рукамі хатку-батлейку і батлеечных герояў, а затым адбылася прэм'ера традыцыйнага батлеечнага спектакля «Цар Ірад» і яшчэ некалькіх інтэрмедый!