19 мая 2018 года з 18:00 да 24:00 чакаем усіх у філіяле Веткаўскага музея (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Штогод філіял Веткаўскага музея рады запрасіць жыхароў і гасцей горада Гомеля спасцігаць таямніцы традыцыйнай культуры менавіта ноччу.
Штогод супрацоўнікі музея выбіраюць і раскрываюць для наведвальнікаў нешта новае і ўнікальнае. На гэты раз тэма "Ночы Музеяў 2018" - ТАНЦЫ!
Штогод вакол будынка філіяла Веткаўскага музея збіраюцца ўнікальныя майстры-рамеснікі, каб падзяліцца частачкай свайго майстэрства на майстар-класах. Так будзе і сёння: кавальства, саломапляценне, традыцыйныя абрадавыя лялькі, ткацтва і шмат іншых цікавасцяў чакае Вас на інтэрактыўных пляцоўках.
Штогод не без увагі застаюцца і самыя маленькія ўдзельнікі начной акцыі музея. Менавіта для іх будзе арганізавана дзіцячая пляцоўка з размалёўкамі, пазламі, традыцыйнымі гульнямі і забавамі.
Штогод на канцэртнай пляцоўцы выступаюць самыя яркія артысты, танцоры і музыкі. У гэтым годзе чакаем для выступаў танцораў лепшых школ танца горада Гомеля: традыцыйныя беларускія танцы, усходнія, ірландскія, фламенка і танга. Падтрымаюць жа рытмы танцу самыя этнічныя музыкі наваколля, сталіц і заграніц!
Штогод выставачныя залы музея пачынаюць ажываць і выходзіць за межы выставачных вітрын і подыумаў. Жывапіс і графіка, стараабрадніцкі іканапіс, традыцыйныя строі, старажытныя кросны і музычныя інструменты "загавораць" з наведвальнікам голасам традыцыі.
Штогод на свяце не даюць памерці з голаду нашы надзейныя "смачныя" сябры: кафэ хуткага харчавання "Сели & Съели" і "Becker Bar".
"Ноч Музеяў 2018" - "Ноч танцаў"!
Розныя этнасы і розныя эпохі раскрыюць свае таямніцы ў гэтую ноч дзякуючы сваім танцам.
19 мая 2018 года Веткаўскі музей прыняў удзел у Міжнароднай акцыі "Ноч Музеяў 2018" з праграмай "Ноч танцаў". Мерапрыемства праходзіла ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.