На працягу двух дзён у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі будуць праводзіцца майстар-класы па вырабу Велікодных пісанак. Чакаем усіх жадаючых.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі6 красавіка (пятніца) 2018 года - 18:30,  7 красавіка (субота) 2018 года - 12:00

Пасля вырабу пісанак будзем разам разучваць і спяваць песні з абраду "Сула", што будзе праходзіць у вёсцы Маркавічы 9 красавіка.

Вітаюцца пачастункі да гарбаты.

Рыхтуемся да Вялікадня РАЗАМ!

- Майстар-клас 2017 года.


Велікодны святочны канцэрт-успамін

Велікодны святочны канцэрт-успамін у межах дыялог-клуба "Міжрэчча"

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 20 красавіка (пятніца) 2018 года, 18:00

Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

Доўжыцца Велiкодная ўзнёсласць. Адпяялi сцiхiры Пасхi мiнулым Светлым тыднем, а цяпер адыйшла Радунiца, з яе дахрысцiянскiм здзiўленнем пакiнутым магiлам, амаль натуральным зазiраннем за "край дамавiны". Цяпер паводка прыносiць свежую плынь талых снягоў i вецер - п'янкое паветра зарэчных далячыняў. Убiраецца смарагдавым вэлюмам цёплы палесскi край.

Ёсць людзi, якiя збяруцца сярод галасоў i ляманту iнфармацыi адчуць голас Пасхi. Сярод тысячаў патрабавальных гукаў вылучыць напеў якiм чалавеку прамаўляе Бог, якiм чалавек адказвае Богу.

Доўжыцца справа Пасхi. Ходзiць Хрыстос па зямлi. Людзi збiраюцца разам…

Спадарства!

Ужо не за гарамі адно з самых важных для беларуса святаў - Вялікдзень!

А што за Вялікдзень без "чырвонага" яйка?

Таму, напярэдадні свята Вялікадня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі прапануе наведвалькам завітаць да нас на майстар-клас па вырабе Велікодных пісанак!

Плануецца:

  • лекцыя "Знаёмая і НЕзнаёмая гісторыя велікоднага яйка";
  • майстар-клас па вырабе велікодных пісанак;
  • майстар-клас па традыцыйным "валачобным" спевам;
  • рэлакс-гадзінка з распіццём травяной гарбаты.

З сабой трэба мець:

  • зваранае курынае яйка

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Адрас: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика