Залачоная разьба, інструменты і асабістыя рэчы майстра
Чаму на выставу варта схадзіць?
З першага дня заснавання музея ў Ветцы мы задумваліся над кожным прадметам нашай калекцыі: “Чыіх рук гэты твор?” Па-майстэрску напісаныя іконы, тонка адчаканеныя аклады, разнЫя ківоты – мы бачым прадмет, але нічога не ведаем пра аўтара шэдэўра. Вось ужо некалькі дзясяткаў год нашы супрацоўнікі адшукваюць імёны майстроў з недраў часовых, у лепшым выпадку ведаючы толькі прозвішча і імя, усё астатняе – таямніца.
Новая выстава раскрывае перад намі ўсяго аднаго чалавека, яго талент, майстэрства, стыль! Болей трыццаці год даследаванняў дазволілі скласці партрэт Костылева Пятра Іванавіча. Менавіта яму і прысвечана наша выстава.
Костылеў Пётр быў майстрам-ківотнікам, рабіў разЫя рамы на іконы, выразаў велічныя іканастасы для храмаў, дапамагаў з іх рамонтам і рэстаўрацыяй. Іканастасы і хатнія рамы-ківоты упрыгожваліся разнЫмі кветкамі ружы і яблыні, вінаграднымі гронкамі і дубовымі лістамі, ператвараючы дамы мясцовых жыхароў у райскія сады! Мы знайшлі і сабралі цэлы рад прадметаў, якімі дзелімся з вамі ў нашай экспазіцыі: эскізы і чарцяжы, іконы і інструменты, разьба і асабістая гісторыя, а таксама “як гэта зроблена?!”
Усё гэта мы паказваем у выставачнай зале філіяла Веткаўскага музея.