Афіша выставы «Адваротны бок іконы» ў філіяле Веткаўскага музея

Майстэрства іканапісу Веткі. Адкрыцці і новыя даследаванні

Выстава дзейнічае з 14.02.20 у філіяле Веткаўскага музея.

Шэдэўры Веткаўскай школы іканапісу не раз станавіліся прадметамі нашага паказу наведвальнікам. Выдатна захаваліся і зруйнаваныя вобразы, якія спазналі татальнае спусташэнне і небывалы росквіт Веткі, заўсёды ўяўляліся «лицом» (ликом) да гледача, ведучы дялог духоўны, сакральны. Па шчаслівай нагодзе для некаторых ікон з нашага збору ўласцівы не толькі духоўны дыялог. Праз выгаралыя чарнільныя запісы на адваротных баках мы можам убачыць «іншы бок іконы»: слабаду або імя заказчыка, імёны святых, якія заказваліся, кошт, а ў рэдкіх выпадках і цэлыя нататкі аб пражытым.

Культура Веткі заўсёды была прадстаўлена імёнамі майстроў іканапісцаў вядомымі далёка за яе межамі: ад апошняга Веткаўскага майстра Рыгора Рагаткіна да вядомага ва ўсім свеце Гаўрыіла Фралова. Іканапісцы, што адважыліся ўшанаваць сваё імя на тыльным ці добрым баку іконы, сёння вывучаюцца намі. Выяўлены некаторыя стылістычныя і тэхнічныя асаблівасці, атрыбутаваны іх «новыя» творы.

На выставе вы ўбачыце каля двух дзясяткаў ікон XVIII-XX стст. з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава і прыватных калекцый. Упершыню шырокай публіцы будзе прадстаўлены ўнікальны фотаздымак «Іканапісцы за працай. Мястэчка Ветка Гомельскай губерні», зроблены І. Абрамавым у 1907 г. і які захоўваецца ў фондах «Расійскага этнаграфічнага музея» (Санкт-Пецярбург). Гэтак жа шырока прадстаўлены экспедыцыйныя запісы і фотаматэрыялы — вынікі папярэдніх даследаванняў Веткаўскага музея.


Адкрыццё выставы. Майстэрства іканапісу Веткі. Адкрыцці і новыя даследаванні

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 14 лютага (пятніца) 2020, 17:00
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Веткаўскі музей з'яўляецца ўнікальным даследчым цэнтрам, у якім сабрана вялікая колькасць помнікаў Веткаўскай школы іканапісу. Практычна кожны з нас сустракаўся з «ликом» іконы.

Аднак хто з Вас задумваўся, што хавае ад позірку звычайнага чалавека адваротны бок іконы? Якую інфармацыю таіць у сабе ён? Пра якія унікальныя рэчы і падзеі мы можам даведацца ўсяго толькі паглядзеўшы на тыльную частку іконы?

Адказы на ўсе гэтыя пытанні Вы атрымаеце, наведаўшы нашу выставу, на якой зможаце ўбачыць каля двух дзясяткаў ікон Веткаўскай школы іканапісу, ўнікальны фотаздымак з калекцыі «Расійскага этнаграфічнага музея», упершыню прадстаўлены шырокай публіцы, і шмат чаго іншага.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика